26 красавiка 2024, Пятніца, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска заразілася пнеўманіяй ад вады з-пад крана

7
Беларуска заразілася пнеўманіяй ад вады з-пад крана
ФОТА: TUTKNOW.RU

У Беларусі ўпершыню афіцыйна зарэгістраваны выпадак пазабальнічнай легіянялезнай пнеўманіі (хваробы легіянераў).

Крыніцай інфекцыі жанчыны стала кватэра, дзе з гарачай водаправоднай вады была выдзеленая і ідэнтыфікаваная L. pneumophila серагрупы I, піша doktora.by са спасылкай на артыкул у часопісе «Ахова здароўя».

69-гадовая пацыентка У. захварэла на пачатку верасня 2015 г, калі з'явіліся слабасць, стамляльнасць, зніжэнне апетыту. Па медыцынскую дапамогу яна звярнулася да ўчастковага лекара-тэрапеўта гарадской паліклінікі па месцы жыхарства.

Як высветлілася, у арыенціровачныя тэрміны заражэння пацыентка У. за межы краіны не выязджала, плавальныя басейны, лазні, SPA-цэнтры, фізкультурна-аздараўленчыя комплексы не наведвала. Водныя лячэбныя працэдуры не прымала, у гатэлях не спынялася, у санаторна-аздараўленчых арганiзацыях не знаходзілася.

У кватэры, дзе пражывае пацыентка, быў праведзены адбор пробаў вады з сістэм халоднага і гарачага водазабеспячэння, змываў з санітарна-тэхнічнага абсталявання з мэтай выяўлення легіянел.

Са змыву з водаправоднага крана на кухні была выдзеленая L. pneumophila серагрупы 1. з гарачай вады выдзеленая L. pneumophila серагрупы 1 у колькасці 10 СЁЕ/ПА мл, што сведчыць пра магчымасць інфікавання пацыенткі ў хатнім ачагу легіянялезу.

У самыя кароткія тэрміны была праведзена дэзінфекцыя (акватабс), а таксама гутарка аб захадах прафілактыкі легіянялезнай інфекцыі.

Пасля праведзеных супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у хатнім ачагу легіянялеза са змыву з санітарна-тэхнічнага абсталявання легіянелы не вылучаліся, але з гарачай вады паўторна была выдзеленая L. pneumophila серагрупы 1 у колькасці 6 СЁЕ/100 мл, што паказвае на прысутнасць легіянел у лакальнай сетцы водазабеспячэння гарачай вадой і патрабуе правядзення мерапрыемстваў для механічнай ачысткі з наступнай дэзінфекцыяй водаправода.

Як паведамляецца ў артыкуле, праведзены ў 2014- 2015 гг маніторынг патэнцыйна небяспечных водных сістэм ва ўстановах аховы здароўя, жылым фондзе і аб'ектах сацыяльнай інфраструктуры на прысутнасць легіянел і вылучэнне патагенных для чалавека штамаў L. pneumophila выявіў наяўнасць гэтых мікраарганізмаў, у тым ліку найбольш патагеннага варыянту - L. pneumophila серагрупы 1.

Але каб ад гэтай інфекцыі чалавек захварэў - такое афіцыйна фіксуецца ў Беларусі ўпершыню.

Ключавыя факты, паводле звестак СААЗ

- Бактэрыя L. pneumophila была ўпершыню выяўленая ў 1977 годзе. Яна з'явілася прычынай успышкі цяжкай формы пнеўманіі ў адным цэнтры кангрэсаў у ЗША ў 1976 годзе.

- Найбольш распаўсюджаныя формы перадачы Legionella - гэта ўдыханне заражаных аэразоляў, якія ўтвараюцца ва ўмовах распылення вады, стварэння бруй ці вадзянога туману.

Інфікаванне можа таксама адбыцца ў выніку аспірацыі зараджанай вады, асабліва ў выпадку адчувальных пацыентаў, якія знаходзяцца на лячэнні ў шпіталях.

- Інкубацыйны перыяд хваробы легіянераў складае 2-10 дзён (аднак у выпадку некаторых выбліскаў, якія мелі месца апошнім часам і добра пацверджаных дакументамі, ён можа складаць да 16 дзён).

- Смерць наступае ў выніку прагрэсіўнай пнеўманіі з абцяжараным дыханнем ці прыпыненнем дыхання і поліарганнай недастатковасцю.

- Калі хваробу легіянераў не лячыць, то яна звычайна пагаршаецца цягам першага тыдня.

- Паводле паведамленняў, 75-80% хворых - гэта людзі, старэйшыя за 50 гадоў і 60-70% з іх - мужчыны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках