27 красавiка 2024, Субота, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кабардзіна-Балкарыі разбіўся парапланерыст з Беларусі

1
У Кабардзіна-Балкарыі разбіўся парапланерыст з Беларусі
ФОТА З САЙТА YUGA.RU

Парапланерыст з Беларусі разбіўся ў гарах у Чэгемскім раёне Кабардзіна-Балкарыі.

Пра гэта паведамілі РІА "Новости" ў суботу ў Эльбрускім высакагорным пошукава-выратавальным атрадзе МНС Расеі.

"У суботу паступіла паведамленне, што ў Чэгемскім раёне непадалёк ад парадрома ля пасёлка Булунгу знік 26-гадовы парапланерыст з Беларусі. Днём ягонае цела візуальна выявілі на скальнай паліцы ў каньёне. Прыкметаў жыцця ён не падае", – сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле ягоных словаў, праз тое, што сцямнела, пошукавыя працы прыпыненыя. "Плануецца, што раніцай у нядзелю яны адновяцца на досвітку", – адзначыў прадстаўнік атрада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках