1 траўня 2024, Серада, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На дзіцячай «Еўравізіі – 2016» ад Беларусі выступіць Саша Мінёнак

3
На дзіцячай «Еўравізіі – 2016» ад Беларусі выступіць Саша Мінёнак

За пераможцу галасавалі двойчы, але выбар зрабіла журы.

На наступнай дзіцячай «Еўравізіі» ад Беларусь выступіць 12-гадовы Аляксандр Мінёнак.

Ён выканае на конкурсе, які пройдзе 20 лістапада ў Мальце, кампазіцыю «Музыка маіх перамог». Пераможцу 26 жніўня вызначыла галасаванне прафесійнага журы і тэлегледачоў.

Цікава, што разам з Аляксандрам аднолькавую колькасць балаў набрала і ўдзельніца фіналу Вольга Канавалава з песняй «Сэрца біт». Але апошняе слова было за журы, якое зрабіла стаўку на Аляксандра. Ён – лаўрэат многіх конкурсаў, удзельнік фестывалю «Дзіцячая новая хваля», вучыўся ў акадэміі Ігара Крутога.

Усяго за квіток на Мальту змагаліся 10 фіналістаў з усіх абласцей краіны, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, у 2015 годзе беларус Руслан Асланаў з песняй «Чараўніцтва» заняў на дзіцячай «Еўравізіі» чацвёртае месца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках