26 красавiка 2024, Пятніца, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шкловалакну» пагражае штраф за перашкоды ў працы Свабоднага прафсаюза

2
«Шкловалакну» пагражае штраф за перашкоды ў працы Свабоднага прафсаюза
ФОТА: XIMIK.INFO

Аддзел прымусовага выканання судовых пастаноў гатовы аштрафаваць «Шкловалакно» на $5 тысяч.

Аддзел прымусовага выканання судовых пастаноў папярэдзіў ААТ «Полацк-Шкловалакно», што яно будзе аштрафаванае, калі працягне перашкаджаць старшыні мясцовай суполкі Свабоднага прафсаюза наведваць цэх.

Пра гэта начальніца Аддзела прымусовага выканання Людміла Лісава паведаміла старшыні першаснай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага работніка ААТ «Полацк-Шкловалакно» Віктару Стукаву.

Прафсаюзны лідар звярнуўся ў дзяржорган пасля таго, як у ліпені яго не пусцілі ў цэх прадпрыемства. Між тым, яшчэ ў снежні 2014 года суд абавязаў адміністрацыю не ствараць перашкод старшыні ячэйкі ў наведванні завода. У выпадку невыканання судовай пастановы Адміністрацыйны кодэкс прадугледжвае за такое парушэнне накладанне штрафу на юрыдычную асобу сумаю да 500 базавых велічынь.

- Пасля майго звароту адміністрацыі не выпісалі штраф толькі таму, што мяне прапусцілі да заводакіравання. У найбліжэйшы час я паспрабую прайсці ў цэхі, паглядзім як павядзе сябе адміністрацыя, - сказаў praca-by.info Віктар Стукаў.

Адзначым, што на пачатак гэтага года колькасць першаснай арганізацыі СПБ працаўнікоў «Полацк-Шкловалакно» складала больш за 270 сябраў.

Са слоў Віктара Стукава, колькасць прафсаюза пастаянна расце - з пачатку года паступіла блізу 20 заяў на ўступленне. Звяртаюцца, у тым ліку, работнікі іншых прадпрыемстваў, якім прафсаюз аказвае юрыдычную дапамогу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках