27 красавiка 2024, Субота, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швейныя кампаніі банкрутуюцца адна за адной

3
Швейныя кампаніі банкрутуюцца адна за адной

«Лінж» - малады, але адзін з самых дынамічных прыватных швейных бізнэсаў Беларусі.

Са складу Беларускага дзяржаўнага канцэрна ў вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці выключаная барысаўская кампанія «Лінж», піша «Ежедневник».

Адпаведная пастанова прынятая Саветам міністраў Беларусі.

Як ужо паведамлялі беларускія СМІ, у чэрвені гэтага года Эканамічным судом Менскай вобласці пачалася працэдура банкруцтва кампаніі і ўведзены ахоўны перыяд.

Кампанія «Лінж» - малады, але адзін з самых дынамічных прыватных швейных бізнэсаў Беларусі. Яна была створана ў 2006 годзе Аляксандрам Бобрышавым. Прадпрыемства спецыялізавалася на выпуску жаночых і мужчынскіх маек, баек, вязанага трыкатажу пад брэндам Westerly. Фірмовыя крамы і секцыі былі адкрыты ў Барысаве, Магілёве, Гомелі, Мазыры, Бабруйску, Жлобіне, Салігорску. Таксама ў кампаніі было прадстаўніцтва ў Новасібірску.

У 2011 годзе ўладальнік «Лінж», разлічваючы на павелічэнне продажаў і пад планаванае пашырэнне гандлёвай сеткі, выкупіў у дзяржавы барысаўскую фабрыку «швейнікаў». У найлепшыя часы на «Лінжы» працавала блізу 300 чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках