1 траўня 2024, Серада, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы iнцыдэнт на Астравецкай АЭС

35
Новы iнцыдэнт на Астравецкай АЭС

Астравецкі актывіст Мікалай Уласевіч заяўляе, што ў пятніцу на будаўнічай пляцоўцы АЭС загінуў чалавек.

Пра гэта Мікалай Уласевіч напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Вось яшчэ адно надзвычайнае здарэнне на будаўнічай пляцоўцы АЭС. Учора прыкладна а 17-00 загінуў чалавек, на якога зваліўся кіслародны балон, а затым і падарваўся. Гэта дзевятая або дзесятая ахвяра, якую праглынула гэтая злашчасная будоўля.

Вядома гэта не НЗ сусветнага маштабу як гэта здарылася з корпусам рэактара, але гэта трагедыя сусветнага маштабу для сям'і загінулага.

І яшчэ адна насцярожлівая навіна. Расейцы нібыта не хочуць мяняць пашкоджаны корпус рэактара насуперак патрабаванням беларускага боку. Гэтая іх пазіцыя з’явілася пасля таго, як яны самі правялі абследаванне стану корпуса. Людзі будзьце пільныя!»- піша актывіст.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках