26 красавiка 2024, Пятніца, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Браславам разбіўся лёгкаматорны самалёт

1
Пад Браславам разбіўся лёгкаматорны самалёт
ФОТА: 112.BY

Пілот шпіталізаваны, адзін з пасажыраў загінуў.

Увечары 27 жніўня каля вёскі Будзілы Браслаўскага раёна ўпаў лёгкаматорны самалёт, паведамляе прэс-служба МНС.

Па прыбыцці работнікаў МНС да месца выкліку быў знойдзены гідраплан, з якога выцякала паліва.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС лекарамі хуткай медыцынскай дапамогі былі агледжаныя і шпіталізаваныя пацярпелыя. Работнікі МНС зрабілі захады каб не дапусціць узгаранне паліва.

У трохмесным гідраплане маркі «ЧЕ-23М» знаходзіліся тры чалавекі. Пілот шпіталізаваны, адзін з пасажыраў памёр па дарозе ў бальніцу, другі атрымаў нязначныя траўмы. Прычыну падзення высвятляе спецыяльна створаная камісія.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках