2 траўня 2024, Чацвер, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Францыск наведае пацярпелыя ад землятрусу гарады Італіі

1
Папа Францыск наведае пацярпелыя ад землятрусу гарады Італіі

Пантыфік паказаў на вялікае значэнне чалавечай салідарнасці ў гэткіх драматычных абставінах.

Папа Рымскі Францыск выказаў надзею ў хуткім часе наведаць раёны, найбольш моцна пацярпелыя ў выніку разбуральнага землятрусу, які адбыўся ў ноч на сераду ў цэнтральнай Італіі.

«Як толькі гэта будзе магчыма, я таксама спадзяюся прыехаць да вас, каб асабіста прынесці суцяшэнне веры і падтрымку хрысціянскай надзеі», - заявіў пантыфік, звяртаючыся да пацярпелых ад стыхійнага бедства падчас традыцыйнай нядзельнай пропаведзі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, паведамляе РІА «Новости».

«Яшчэ раз кажу дарагім жыхарам, што Царква падзяляе іх пакуты і іх заклапочанасць, моліцца за нябожчыкаў і тых, хто выжыў»,- падкрэсліў папа Рымскі.

Францыск таксама адзначыў стараннасць, з якой улады, праваахоўныя органы, служба Грамадзянскай абароны і валанцёры працуюць у зоне стыхійнага бедства, паказаўшы на велізарнае значэнне чалавечай салідарнасці ў гэткіх драматычных абставінах.

Моцны землятрус магнітудай 6,0 адбыўся ў ноч на сераду ў цэнтральнай частцы Італіі. Разбурэнні зафіксаваныя ў трох абласцях - Лацыё, Марку і Умбрыі. Паводле апошніх звестак, якія ў нядзелю апублікавала служба Грамадзянскай абароны Італіі, у выніку стыхійнага бедства загінула 290 чалавек. Блізу 2,5 тысячы чалавек пазбавіліся даху над галавой. У мінулы чацвер Рада міністраў Італіі ўвяла рэжым надзвычайнай сітуацыі ў раёнах, пацярпелых ад землятрусу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках