27 красавiка 2024, Субота, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Інданэзіі студэнт з нажом напаў на святара

У Інданэзіі студэнт з нажом напаў на святара
ФОТА З САЙТА NEWSDAY24.ORG

Прыхаджане спынілі нападніка, які неўзабаве пасля гэтага быў арыштаваны.

У Інданэзіі 18-гадовы студэнт паспрабаваў падарваць самаробнае выбуховае прыстасаванне, а потым напаў на святара падчас нядзельнай імшы ў каталіцкай царкве.

Нападнік сядзеў на адной з лавак падчас службы, потым нечакана ўскочыў і паспрабаваў прывесці ў дзеянне прыладу, якая знаходзілася ў яго ў заплечніку. Аднак выбуху не было, а заплечнік загарэўся, паведамляе расейская служба BBC.

Пасля гэтага зламыснік накінуўся з нажом на святара і параніў яго ў плячо, паведаміў прадстаўнік паліцыі генерал-маёр Бой Рафлі Амар.

Прыхаджане спынілі нападніка, які неўзабаве пасля гэтага быў арыштаваны.

Паводле паведамленняў, ніхто з прыхаджанаў не пацярпеў.

Інцыдэнт адбыўся ў царкве Святога Язэпа ў Медане, сталіцы правінцыі Паўночная Суматра.

Прадстаўнік паліцыі заявіў, што пры допыце нападнік сказаў, што дзейнічаў адзін, без чыёй-небудзь дапамогі.

У Інданэзіі, найбуйнейшай мусульманскай краіне ў свеце, за апошнія некалькі месяцаў адбылося некалькі тэрактаў.

14 студзеня гэтага года ў выніку нападу ў Джакарце загінулі 14 чалавек. 5 ліпеня ў выніку акцыі смяротніка блізу паліцэйскага пастарунка ў горадзе Сола адзін паліцыянт атрымаў раненні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках