3 траўня 2024, Пятніца, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтаў заклікалі запісваць на дыктафон прымусы да галасавання

3
Студэнтаў заклікалі запісваць на дыктафон прымусы да галасавання

Ініцыятыва "Голас – студэнтам" выпусціла памятку, як змагацца за свае правы на «выбарах».

«Не хочаш мяняць свой голас на месца ў інтэрнаце – далучайся».

З такім заклікам звярнулася да студэнтаў група «Голас – студэнтам», якая будзе маніторыць, як праходзіць галасаванне ў студэнцкіх інтэрнатах. «Астролагі» ўжо прадказалі, што яўка на датэрміновае галасаванне там будзе рэкорднай, таму што студэнтаў прымушаюць галасаваць проста метадам шантажу.

Кампанія мае намер маніторыць прымус студэнтаў да датэрміновага галасавання і каардынаваць дзеянні назіральнікаў на выбарчых участках, якія знаходзяцца ў студэнцкіх інтэрнатах. Каардынатары просяць студэнтаў паведамляць пра «настойлівыя заклікі да галасавання», якія на самай справе з'яўляюцца незаконнымі, бо такія дзеянні парушаюць арт. 21 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Для студэнтаў ініцыятыва ўжо стварыла спецыяльную памятку:

«Неўзабаве пачнуцца пагрозлівыя або ласкавыя просьбы ад адміністрацыі пра датэрміновае галасаванне. Вось памятка для тых, каго гэта не задавальняе:

1. Уключы дыктафон. Рэктар, дэкан ці камендант інтэрната знаходзяцца на працы, таму запіс іх размовы са студэнтамі не з'яўляецца ўмяшальніцтвам у асабістае жыццё, але не дазволіць ім потым адхрысціцца ад сваіх словаў.

2. Будзь ветлівым і цвёрдым. Памятай, што ніхто не можа прымусіць цябе да галасавання. Прапаноўваючы лішні выхадны або пагражаючы высяленнем, адміністрацыйная асоба перавышае службовыя паўнамоцтвы, парушае заканадаўства і твае канстытуцыйныя правы.

3. Апавядзі пра гэты выпадак любым зручным спосабам: у паведамленні групе “Укантакце”, на e-mail amnicat@gmail.com, праз ask.fm».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках