3 траўня 2024, Пятніца, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Быць беларусам – значыць быць пераможцам»

7
«Быць беларусам – значыць быць пераможцам»
ФОТА: RACYJA.COM

Таму беларускія сімвалы вяртаюцца ў паўсядзённае жыццё.

Пад лозунгам «Быць беларусам – быць пераможцам» прэзентаваў сваю прадукцыю на «Мода фэсце» ў Віцебску стваральнік брэнда Belarusam Уладзімір Рамановіч. Фестываль моды прайшоў у гандлёвым цэнтры GREEN, паведамляе «Радыё Рацыя».

На яго Уладзімір Рамановіч разам з жонкай прывезлі вопратку, канцылярскія тавары, сувеніры з нацыянальным арнаментам і сімволікай, а таксама ўласную дзіцячую азбуку.

Паводле словаў Уладзіміра Рамановіча, цяпер беларусам быць модна, беларускімі рэчамі цікавяцца многія людзі, незалежна ад палітычных поглядаў, узросту і сацыяльнага статусу:

– І вельмі часта чалавек набывае тавар з мэтай ідэнтыфікацыі сябе як беларуса, таму што ў яго такая пазіцыя: «Я хачу быць адметным, я хачу паказаць, што я беларус, я хачу паказаць, што я памятаю беларускія сімвалы, я памятаю беларускі арнамент». Больш за тое, у нас на кірмашах у Беларусі замежнікі, у тым ліку і расейцы, нават адну, дзве, тры, чатыры рэчы набываюць менавіта таму, што там ёсць беларускі алфавіт ці беларускія сімвалы.

ФОТА: RACYJA.COM
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках