2 траўня 2024, Чацвер, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зборную Зімбабвэ арыштавалі за вяртанне з Рыа без медалёў

8
Зборную Зімбабвэ арыштавалі за вяртанне з Рыа без медалёў
Фото: facebook.com

Дыктатар Мугабэ назваў вінаватых спартоўцаў «пацукамі».

Кіраўнік Зімбабвэ Роберт Мугабэ даў даручэнне генеральнаму камісару паліцыі на затрыманне ўсіх чальцоў алімпійскай нацыянальнай каманды краіны адразу пасля прыбыцця ў Міжнародны аэрапорт Харарэ, паведамляе zn.ua са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Рэч у тым, што ні адзін з 31 спартоўца, якія ўдзельнічалі ў 7 відах спорту, так і не змог падняцца на п'едэстал, а найлепшае месца сталася толькі 8-м.

– Мы выдаткавалі грошы на гэтых пацукоў, якіх мы называем атлетамі. Калі Вы не гатовыя ахвяраваць і перамагаць нават дзеля меднай або латуневай медалі (маецца на ўвазе 4-е і 5-е месцы), як нашы суседзі з Батсваны, тады навошта вы ўвогуле паехалі на Алімпіяду марнаваць нашы грошы?! Калі б нам патрэбныя былі людзі, каб проста праспяваць у Бразіліі наш гімн і падняць наш сцяг, мы паслалі б некалькіх прыгожых дзяўчатаў і хлопцаў, – сказаў Мугабэ і паабяцаў, што пакрые ўсе выдаткі каманды за кошт саміх жа спартоўцаў-турыстаў, хай на гэта ў іх сыдзе 10 гадоў.

Дарэчы, дадому з Бразіліі не вярнуліся два спартоўцы з іншай афрыканскай краіны – Гвінеі. Плывец Амаду Камара і дзюдаістка Мамадама Бангура, паводле пакінутай ёй запіскі, «надумалі паспрабаваць шчасця за мяжой». А, можа, пабаяліся, што іх проста з'ядуць...

Нагадаем, што ў Бразіліі заваявалі хоць бы адзін медаль спартоўцы 87 краінаў з 206, якія ўдзельнічаюць на Алімпіядзе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках