3 траўня 2024, Пятніца, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два канадцы праз 41 год высветлілі, што іх пераблыталі ў радзільні

4
Два канадцы праз 41 год высветлілі, што іх пераблыталі ў радзільні

Тэст ДНК пацвердзіў, што хлопчыкаў гадавалі не іхнія біялагічныя бацькі.

еан Свэнсан і Дэвід Тэйт жылі ў пасёлку ў правінцыі Манітоба з колькасцю насельніцтва 5 тысячаў чалавек, у асноўным прадстаўнікоў карэннага народа кры. Яны былі знаёмыя адзін з адным. Абодва нарадзіліся ў лякарні Norway House Indian Hospital у 1975 годзе з розніцай тры дні: Свэнсан 31 студзеня, а Тэйт 3 лютага. Працай лякарні ў той час кіраваў федэральны ўрад.

Тэст ДНК пацвердзіў, што неўзабаве пасля нараджэння хтосьці памяняў іх месцамі, у выніку хлопчыкаў гадавалі не іхнія біялагічныя бацькі. На прэс-канферэнцыі, дзе былі абвешчаныя вынікі тэставання, абодва мужчыны ледзь не расплакаліся, паведамляе ВВС.

Тэйт абвесціў, што людзі, якія выгадавалі яго, заўсёды будуць для яго бацькамі, аднак цяпер у яго ёсць яшчэ адны бацькі і брат. Тэйт сказаў, што яны надумалі стасункаваць як «адна вялікая сям'я».

Гэта не адзіны выпадак падмены дзяцей у Norway House Indian Hospital. Летась у лістападзе мясцовыя ўлады выявілі, што Люк Моніяс і Норман Баркман, народжаныя там у 1975 годзе, таксама былі пераблытаныя пры нараджэнні. Менавіта той выпадак навёў Тэйта і Свэнсана на думку зрабіць аналіз ДНК.

Міністр аховы здароўя Канады Джэйн Філпат паведаміла пра пачатак міністэрскага расследавання. У міністэрстве мяркуюць, што магчымыя і іншыя падобныя выпадкі, пра якія пакуль невядома. Філпат назвала інцыдэнт у Манітобе напамінам пра неабходнасць павысіць якасць аховы здароўя для карэнных народнасцяў Канады.

У краіне жывуць прыкладна больш як 1,4 млн прадстаўнікоў абарыгенных плямёнаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках