3 траўня 2024, Пятніца, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны матацыкліст пратараніў машыну ДАІ ў цэнтры Менска

4
П'яны матацыкліст пратараніў машыну ДАІ ў цэнтры Менска

ДТЗ адбылося ў раёне вуліцаў Інтэрнацыянальнай і Леніна.

П'яны матацыкліст пратараніў сёння ў цэнтры Менска патрульную машыну, паведамілі БелТА ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.

ДТЗ адбылося ў раёне вуліцаў Інтэрнацыянальнай і Леніна. Супрацоўнікі ДАІ зафіксавалі перавышэнне хуткаснага рэжыму з боку матацыкліста. На патрульнай машыне яны паехалі за парушальнікам і перакрылі яму шлях, калі матацыкліст спыніўся на светлафоры. Але матацыкліст, убачыўшы гэта, пачаў рух і пашкодзіў патрульны аўтамабіль. Потым ён даехаў да вуліцы Леніна і сутыкнуўся там з Audi.

Пасля ДТЗ матацыкліста затрымалі супрацоўнікі спецпадраздзялення менскай ДАІ. Было ўстаноўлена, што байкер знаходзіцца ў нецвярозым стане. Да ўсяго ў яго не было пасведчання кіроўцы. Правоў матацыкліст быў пазбаўлены за язду ў п'яным выглядзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках