27 красавiка 2024, Субота, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд у Ерэване пакінуў беларускага IT-спецыяліста пад падпіскай аб нявыездзе

2
Суд у Ерэване пакінуў беларускага IT-спецыяліста пад падпіскай аб нявыездзе

Затрыманы ў Арменіі за гандаль зброяй спецыяліст у сферы IT Сяргей Міронаў з'яўляецца супрацоўнікам ТАА "Сінэзіс".

Сяргей Міронаў, затрыманы ў ерэванскім аэрапорце на запыт ЗША, не будзе пад арыштам. Такую пастанову вынес суд у Ерэване, які праходзіў у закрытым рэжыме, паведамляе расейская служба BBC.

Міронаў застанецца пад падпіскай аб нявыездзе. Ён павінен знаходзіцца на тэрыторыі Арменіі цягам наступных 40 дзён, пакуль будуць разглядацца пытанні, звязаныя з ягонай экстрадыцыяй, паведамляе партал News.am.

Міронаў быў затрыманы разам з жонкай у ерэванскім аэрапорце 27 жніўня.

Паведамлялася, што ён адшукваўся праваахоўнымі органамі ЗША паводле абвінавачванняў у гандлі зброяй і адмыванні грошай, гандлі вайсковымі тэхналогіямі праз кампанію, у якой ён працуе праграмістам і сістэмным адміністратарам.

Міронаў назваў тое, што адбылося з ім, непаразуменнем. Паводле ягоных слоў, якія цытуе агенцтва "Навіны-Арменія", ён быў у ЗША адзін раз, а паездку ў Сіліконавую даліну, у якой ён удзельнічаў, арганізаваў фонд Сколкава.

ТАА "Сінэзіс" - распрацоўнік інтэлектуальных сістэм відэаназірання і бізнэс-аналітыкі на аснове камп'ютэрнага зроку. Прадукты кампаніі дазваляюць рэгістраваць звесткі аб перасоўваннях людзей і транспартных сродкаў у поле зроку камеры, а таксама выяўляць розныя сітуацыі без удзелу аператара. Вынікі працы відэааналітыкі выкарыстоўваюцца карпаратыўнымі карыстальнікамі для аператыўных апавяшчэнняў, пошуку ў архіве, візуальнага аўдыту бізнэс-працэсу і падрыхтоўкі аналітычных справаздач. Кампанія мае прадстаўніцтва ў цэнтры Менска, а таксама офіс у Маскве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках