2 траўня 2024, Чацвер, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вконтакте» ўвядзе сістэму грашовых пералічэнняў

«Вконтакте» ўвядзе сістэму грашовых пералічэнняў
ФОТА: GLOBAL LOOK PRESS

Сацыяльная сетка «Вконтакте» запусціць грашовыя пералічэнні паміж карыстальнікамі да канца гэтага года.

Функцыя будзе даступная як у вэб-версіі, так і ў мабільных дадатках. Пра гэта «Известиям» распавялі некалькі крыніц, знаёмых з планамі сацсеткі. Прадстаўнікі сеткі «Вконтакте» гэтую інфармацыю не пацвердзілі і не зняпраўдзілі.

Пералічыць грошы ў сацсетку можна будзе з дапамогай кожнай банкаўскай карты. Прычым для гэтага не трэба ведаць нумар карты атрымальніка - можна будзе адправіць грошы на імя канкрэтнага чалавека, прымацаваўшы карткавы рахунак да сваёй старонкі ў «Вконтакте». Пакуль невядома, якой будзе сума камісіі пры пералічэнні.

У лютым гэтага года падобны сэрвіс быў укаранёны сацсеткай «Аднакласнікі» ў партнёрстве з банкам ВТБ24. Для пералічэння трэба прывязаць сваю карту (MasterCard, Visa, Maestro) да профілю ў сацсетцы, націснуць на кнопку «грашовыя пералічэнні», выбраць атрымальніка са спісу сваіх сяброў, паказаць суму пералічэння. Атрымальнік таксама павінен прывязаць сваю карту (іх можа быць некалькі) да профілю, тады ён зможа прыняць пералічэнне на кожную з прывязаных карт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках