24 траўня 2024, Пятніца, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская Палата лордаў плануе сабатаваць Brexit

5
Брытанская Палата лордаў плануе сабатаваць Brexit
Фота: Reuters

Пазіцыя Палаты лордаў можа прывесці да паўторнага рэферэндуму.

Брытанская Палата лордаў плануе сабатаваць Brexit. Пра гэта паведаміла баранэса Віткрофт, паведамляе «Радыё Польшча».

Былая галоўная рэдактарка «Wall Street Journal» і «Sunday Telegraph» уважае, што парламент, прынамсі, зможа прыпыніць працэдуру запуску 50 артыкула Лісабонскай дамовы, якая вызначае прынцыпы выхаду краіны з Еўрапейскага Звязу.

На гэты момант у Вялікабрытаніі працягваецца юрыдычная спрэчка пра тое, хто менавіта павінен увесці ў дзеянне 50 артыкул Лісабонскага пагаднення - прэм'ер-міністар ці парламент.

Прэс-сакратар брытанскага ўрада заявіў, што прэм'ер-міністр не абавязаны кансультавацца адносна свайго рашэння з парламентам, бо гаворка ідзе аб міжнародных пагадненнях, якія з'яўляюцца каралеўскай прэрагатывай.

Аднак пагадненні ЕЗ былі інкарпараваны ў брытанскае заканадаўства. Выхад з ЕЗ ставіць пад пытанне шмат законаў, якія рэгулююць жыццё дзяржавы і яе грамадзян, у такім выпадку гэта ўжо прэрагатыва парламента, а не ўрада.

У сувязі з гэтым восенню Лонданскі суд разгледзіць некалькі заяў аб пазбаўленні прэм'ер-міністра права вызначаць, калі менавіта пачынаць працэдуру выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ.

Калі раней такія паведамленні гучалі толькі з боку праеўрапейскай большасці ў Палаце абшчын, то цяпер да іх далучылася і Палата лордаў.

Баранэса Віткрофт паведаміла газеце «Times», што і сама гатовая галасаваць за тое, каб пазбавіць прэм'ера Тэрэзу Мэй права на рашэнне аб запуску 50 артыкула, а гэта - на яе думку - можа нават прывесці да правядзення паўторнага рэферэндуму ў справе выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках