27 красавiка 2024, Субота, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз ДТЗ на праспекце Незалежнасці ў Менску абцяжараны рух

Пацярпелых у ДТЗ няма. На месцы працуюць інспектары.

Сёння пад 17:00 на праспекце Незалежнасці ў Менску на вуліцы Натуралістаў адбылася аварыя. Абставіны ўдакладняюцца. У Аб'яднанай дарожна-аварыйнай службе Onliner.by паведамілі, што сутыкнуліся аўтамабілі Porsche Macan, Opel Astra і Ford Transit. Рух на праспекце абцяжараны.

У ДАІ Менска паведамілі, што адбыўся выезд на паласу сустрэчнага руху. Пацярпелых у ДТЗ няма. На месцы працуюць інспектары.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Porsche Macan рухаўся праспектам Незалежнасці з боку вуліцы Філімонава ў кірунку вуліцы Сурганава. Opel выязджаў на праспект з вуліцы Натуралістаў. Аўтамабілі сутыкнуліся, і Porsche адкінула на сустрэчную паласу, дзе адбылося сутыкненне з Ford.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках