26 красавiка 2024, Пятніца, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вацлаў Арэшка: Сітуацыя ў краіне мабілізуе людзей на пратэст

7
Вацлаў Арэшка: Сітуацыя ў краіне мабілізуе людзей на пратэст

Апазіцыйныя палітыкі павінны зняцца з «выбараў» і выйсці на Плошчу 12 верасня.

Пра гэта ў інтэрв'ю charter97.org заявіў культуролаг і сябра аргкамітэта для стварэння партыі «Беларускi Рух» Вацлаў Арэшка.

- Ці трэба апазіцыйным кандыдатам здымацца з так званых «парламенцкіх выбараў» непасрэдна перад галасаваннем?

- Ведаеце, я і раней, і цяпер упэўнены, што не трэба было наогул у гэтых «выбарах» удзельнічаць. Таму, вядома, лепш здымацца, чым прадаўжаць гэтую гульню. Сам удзел у «выбарах» не мае ніякага сэнсу і ні на што не паўплывае.

- Вы разумееце матывы некаторых апазіцыйных кандыдатаў, якія наважыліся ўдзельнічаць у гэтым выбарчым фарсе?

- Не хачу казаць, што ў кагосьці былі меркантыльныя матывы, але, як мне здаецца, гэта проста палітычная наіўнасць. Сур'ёзны і разумны палітык не пайшоў бы гуляць у гульні з лукашэнкаўскім рэжымам.

- Мікалай Статкевіч прапанаваў выйсці 12 верасня на мірную акцыю пратэсту за новыя свабодныя выбары. Вы падтрымліваеце гэтую ініцыятыву?

- Думаю, што пратэставаць трэба. Такія «выбары» не адыгрываюць ніякай ролі і не выклікаюць цікавасці нават у тых, хто актыўна займаецца палітыкай.

Таму мы павінны выйсці на Плошчу 12 верасня. Але сапраўдныя пратэсты пачнуцца пасля таго, як даведзеныя эканамічным крызісам грамадзяне далучацца да акцый апазіцыі.

Думаю, што штуршком да пратэстаў павінны стаць не фальшывыя «выбары», а цяжкая эканамічная сітуацыя ў краіне. Актывізацыя здаровых палітычных сілаў павінна быць не вакол «выбараў», а вакол стану эканомікі, узроўню жыцця - тых праблем, якія хвалююць простых людзей.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках