27 красавiка 2024, Субота, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10-гадовы слонімец узяў бронзу на моладзевым ЧС у тайскім боксе

1
10-гадовы слонімец узяў бронзу на моладзевым ЧС у тайскім боксе
ФОТА З САЙТА SLONVES.BY

Ілля Шпак заняў трэцяе месца на моладзевым чэмпіянаце свету ў тайландскім боксе, які праходзіў у сталіцы Тайланда.

На чэмпіянаце спартоўцы выступалі ў чатырох узроставых катэгорыях, кожная ўзроставая група была падзеленая паводле вагавых параметраў. Нашаму юнаму баксёру ўсяго 10 гадоў, ён выступаў у катэгорыі 32-34 кілаграма. Трэнерам Іллі з'яўляецца Віктар Беразоўскі, паведамляе «Слонімскі веснік».

Слонімец уваходзіў у склад нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь. 29 жніўня для Іллі закончыліся паўфінальныя баі, паводле вынікаў якіх юны баксёр здабыў бронзавую ўзнагароду чэмпіянату свету.

ФОТА З САЙТА SLONVES.BY
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках