3 траўня 2024, Пятніца, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск наведае прынц Майкл Кенцкі

6
Менск наведае прынц Майкл Кенцкі

Стрыечны брат каралевы Лізаветы II узначальвае ўласную кансалтынгавую кампанію і займаецца бізнэсам у розных краінах свету.

Паводле некаторых звестак, у верасні Менск наведае сябра брытанскай каралеўскай сям'і, унук караля Георга V і каралевы Марыі, стрыечны брат каралевы Лізаветы II прынц Майкл Кенцкі (поўнае імя - Майкл Джордж Чарльз Франклін).

Як стала вядома «Ежедневнику», Яго Высокасць можа прыняць удзел у Беларускім форуме «Пашыраючы гарызонты: інвестыцыі, фінансы, развіццё», які пройдзе ў Менску 29-30 верасня.

Арганізатары мерапрыемства - Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, інвестыцыйная кампанія «Юнітэр» і Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) чакаюць больш за 300 гасцей, сярод якіх, паводле пакуль непацверджаных звестак, будзе і прынц Майкл Кенцкі, які ўзначальвае ўласную кансалтынгавую кампанію і займаецца бізнэсам у розных краінах свету.

Стрыечны брат Лізаветы II не атрымлівае ніякіх сродкаў з дзяржаўнай казны. Са згоды каралевы ён зарабляе на жыццё самастойна, узначальваючы прыватную кансультатыўную фірму. І гэта не адзіны факт з яго біяграфіі, які сведчыць пра выдатныя ўчынкі прынца. Калісьці ён ахвяраваў сваім правам на трон у імя кахання. Брытанскі Закон аб троне ў спадчыну забараняе сябрам каралеўскай сям'і жаніцца ці выходзіць замуж з асобамі, якія не вызнаюць англіканскую рэлігію. А прынц пагрэбаваў гэтай забаронай, ажаніўшыся ў 1978 годзе з аўстрыйскай арыстакраткай баранэсай Мары-Крысцін фон Рэйбніц, якая была каталічкай.

Вядома таксама, што ён з'яўляецца Вялікім майстрам Вялікай ложы, якая аб'ядноўвае прыкладна траціну масонаў у Брытаніі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках