26 красавiка 2024, Пятніца, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірны стаў адзіным прадстаўніком Беларусі на US Open

Мірны стаў адзіным прадстаўніком Беларусі на US Open
Максім Мірны
ФОТА: TENNIS.BY

Астатнія беларускія тэнісісты пакідаюць Нью-Ёрк.

Максім Мірны застаўся адзіным прадстаўніком Беларусі на адкрытым чэмпіянаце ЗША ў тэнісе.

Сёння ветэран беларускага тэніса выйдзе на корт разам з кітаянкай Ксяа-Чынг Чан у стартавым матчы спаборніцтваў змешаных пар супраць славенкі Катарыны Срэбатнік і фіна Хенры Канцінена.

У мужчынскім парным разрадзе Максім Мірны і філіпінец Трэт Хьюі пасеяны пад дзевятым нумарам і ў першай сустрэчы будуць спаборнічаць з яшчэ адным інтэрнацыянальным тандэмам - Нікалас Альмагра (Гішпанія)/Віктар Эстрэла Бургас (Дамініканская Рэспубліка), паведамляе БелТА.

Астатнія беларускія тэнісісты пакідаюць Нью-Ёрк. Напярэдадні Ілля Івашка (182-ы нумар сусветнага рэйтынгу), які прабіўся ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, прайграў гішпанцу Пабла Карэньё-Бусце (39) - 0:6, 5:7, 2:6.

Раней свае выступы на US Open завяршылі Аляксандра Сасновіч, Вольга Гаварцова, Арына Сабаленка і Ягор Герасімаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках