3 траўня 2024, Пятніца, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці зруйнавалі апошні дом унікальнай калоніі Варбурга

2

Доўгі час грамадскасць змагалася за захаванне драўлянага помніка, аднак улады горада не прыслухаліся да людзей.

Калонія Варбурга - квартал двухпавярховых драўляных дамоў у Берасці, які ўяўляў сабой унікальны для Беларусі архітэктурны ансамбль першай трэці XX стагоддзя.

Доўгі час грамадскасць змагалася за захаванне драўлянага помніка, аднак улады горада не прыслухаліся, і на месцы калоніі разгарнулася будаўнічая пляцоўка, паведамляе «Радыё Рацыя».

Прадстаўнік Клуба нацыянальных культур Барыс Брук адзначыў, што такім чынам горад страціў яшчэ адзін патэнцыйна прывабны для турыстаў аб'ект:

- Зруйнаванне калоніі Варбурга - гэта зруйнаванне чарговай гістарычнай каштоўнасці. Гэта не толькі яўрэйская каштоўнасць, гэта каштоўнасць для ўсяго Берасця. Гэта пазбавіла наш горад яшчэ адной славутасці.

Пакуль гарадскія ўлады афіцыйна не паведамляюць прычыны разбурэння гістарычнага будынка. Згодна пашпарту будаўнічага аб'екта, які змясціўся на месцы зруйнавання часткі калоніі, тут плануецца пабудаваць пяць жылых дамоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках