2 траўня 2024, Чацвер, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штайнмаер назваў умовы вяртання Расеі ў G8

7
Штайнмаер назваў умовы вяртання Расеі ў G8
Франк-Вальтэр Штайнмаер

Абмеркаванне пытання вяртання РФ у склад G8 магчымае толькі пасля прагрэсу на Данбасе і ў Сірыі.

Міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер мяркуе, што вяртанне Расеі ў G8 магчымае толькі пасля істотнага прагрэсу ў сітуацыі на Данбасе і Сірыі. Аб гэтым кіраўнік МЗС заявіў у інтэрв'ю RedaktionsNetzwerk Deutschland (пераклад - РБК).

«Калі нарэшце будзе істотны прагрэс у сітуацыі ва ўсходняй частцы Украіны і ў перамовах аб спыненні агню ў Сірыі, партнёры па G7, вядома, гатовыя размаўляць з Масквой», - падкрэсліў Штайнмаер.

Ён адзначыў, што перамовы з Расеяй ідуць цяжка і той факт, што ў Крыме і на Украіне Расея парушыла асноўныя еўрапейскія прынцыпы, ніхто не адмаўляе. «Але менавіта ў такой сітуацыі павінна быць у нашых інтарэсах - пазбегнуць далейшай эскалацыі і стварыць празрыстасць там, дзе парушаны давер. Перазапуск у галіне кантролю над узбраеннямі не з'яўляецца саступкай Расеі, але ў інтарэсах усёй Еўропы», - сказаў на заканчэнне міністр.

Заявы кіраўніка МЗС прагучалі напярэдадні канферэнцыі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), у якой возьмуць удзел прадстаўнікі 57 краін, у тым ліку Расеі.

Пасля анэксіі Крыма ў 2014 годзе Расея перастала ўдзельнічаць у сустрэчах «вялікай васьмёркі». Тады саміт павінен быў адбыцца ў Сочы, аднак у выніку прадстаўнікі сямёркі правялі сустрэчу ў Брусэлі. У 2015 годзе лідары Нямеччыны, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Японіі, Канады і ЗША правялі саміт у Баварыі, у 2016-м - у японскай Хірасіме.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках