3 траўня 2024, Пятніца, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пінску ўведзены каранцін праз шалёную лісу

У Пінску ўведзены каранцін праз шалёную лісу

Ветэрынарныя службы абыходзяць двары, абследуюць хатніх жывёл і праводзяць неабходную вакцынацыю.

З 29 жніўня ветэрынарны каранцін усталяваны ў Пінску ў межах вуліц 2-й Паўночнай (абмежаванай дамамі з 30 да 49), 2-й Зорнай (абмежаванай дамамі з 3 да 35) і 2-й Заходняй.

Падставай для прыняцця надзвычайных мер стала шалёная лісіца, што забегла ў горад.

Як распавялі «Медыя-Палессю» супрацоўнікі Пінскай ветэрынарнай станцыі, у гэты раён горада забегла лісіца і пачала душыць курэй у адным з прыватных падворкаў. Людзі патэлефанавалі ў ЖКГ і МНС. Пры адлове дзікая жывёла была забітая. Узоры парэшткаў лісы былі адпраўленыя на экспертызу ў Берасце, дзе выяўлена, што яна хворая на шаленства.

Таму ў частцы гораду і быў уведзены ветэрынарны каранцін. Падчас яго ветэрынарныя службы абыходзяць двары, абследуюць хатніх жывёл і праводзяць неабходную вакцынацыю, службы аховы здароўя правярае стан здароўя людзей, якія пражываюць на карантыннай тэрыторыі, а ЖКГ вядзе адлоў бадзяжных жывёл.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках