3 траўня 2024, Пятніца, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макейн шостым разам стаў кандыдатам ад рэспубліканцаў у Сенат ЗША

5
Макейн шостым разам стаў кандыдатам ад рэспубліканцаў у Сенат ЗША
Джон Макейн
ФОТА: REUTERS

Джон Макейн атрымаў перамогу на праймерыз у штаце Арызона.

Пра гэта паведамляе CNN, не ўдакладняючы дакладных вынікаў галасавання (пераклад - РБК).

Галоўным спаборнікам Макейна ў партыі стала Кэлі Уорд, якая цягам трох гадоў да 2015 года працавала ў верхняй палаце парламента Арызоны. Паводле апытання CNN/ORC, яна саступае ў папулярнасці Макейну на 26%. Ёй гатовыя аддаць сваю перавагу 29% дэлегатаў, у той час як за Макейна галасуюць 55%.

Гэта шосты раз, калі Макейн балатуецца на гэтую пасаду. У пачатку жніўня перавыбранне яго ў сенат падтрымаў кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў Дональд Трамп.

Вядомы сваімі крытычнымі выказваннямі ў адрас Расеі Джон Макейн узначальвае Міжнародны рэспубліканскі інстытут, які Расея прызнала непажаданай арганізацыяй і абмежавала яе дзейнасць на сваёй тэрыторыі. Сваю дзейнасць у Расеі інстытут ажыццяўляў з 1992 года, аднак спыніў яе ў 2012 годзе пасля прыняцця закона аб замежных агентах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках