2 траўня 2024, Чацвер, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаўная запазычанасць Беларусі вырасла да $36 мільярдаў

3
Дзяржаўная запазычанасць Беларусі вырасла да $36 мільярдаў
ФОТА З САЙТА YELSK.BY

У параўнанні з пачаткам года агульная дзяржаўная запазычанасць вырасла на $3 мільярды.

Дзяржаўная запазычанасць Рэспублікі Беларусь на 1 жніўня 2016 года склала 35,9 млрд. рублёў і павялічылася ў параўнанні з пачаткам года на 3 млрд. рублёў, або на 9,3%, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства фінансаў.

Замежная дзяржаўная запазычанасць на 1 жніўня 2016 года склала 13,3 млрд. даляраў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 847 млн. даляраў (з улікам курсавых розніц), або на 6,8%.

У студзені-ліпені былі прыцягнутыя замежныя дзяржаўныя пазыкі на суму 1 млрд. 303,4 млн. даляраў: 800 млн. даляраў - Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця; 276,9 млн. даляраў - урада і банкаў Расейскай Федэрацыі; 179,5 млн. даляраў - банкаў КНР; 46,6 млн. даляраў - Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця (МБРР); 0,4 млн. даляраў - Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР).

Выплата замежнай дзяржаўнай запазычанасці з пачатку 2016 года склала 525,8 млн. даляраў: 176,6 млн. даляраў - Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця; 162,5 млн. даляраў - урад Расейскай Федэрацыі; 165,6 млн. даляраў - банкі КНР; 20,4 млн. даляраў - МБРР; 0,7 млн. даляраў - ЗША.

Паводле звестак Міністэрства фінансаў, унутраная дзяржаўная запазычанасць на 1 жніўня склала 9,4 млрд. рублёў, зменшылася з пачатку года на 0,4 млрд. рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 3,8%.

За студзень-ліпень было размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму 670,1 млн. даляраў ЗША і 493,1 млн. рублёў. Кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму 1.136,0 млн. даляраў ЗША і 596,2 млн. рублёў.

Звесткі пададзеныя з улікам дэнамінацыі.

Нагадаем, за 2015 год дзяржаўная запазычанасць Рэспублікі Беларусь вырасла на 131,1 трлн. рублёў, або на 66,4%, і на 1 студзеня 2016 года склала 328,6 трлн. рублёў.

Пры гэтым замежная дзяржаўная запазычанасць на 1 студзеня 2016 года склала 12,4 млрд. даляраў ЗША, зменшыўшыся з пачатку 2015 года на 133,9 млн. даляраў (з улікам курсавых розніц), або на 1,1%.

Ліміт замежнай дзяржаўнай запазычанасці Беларусі на 2016 год устаноўлены сумаю 17 млрд. даляраў - гэта было прадугледжана законам аб бюджэце. Ліміт унутранай дзяржаўнай запазычанасці ўсталяваны на 2016 год сумаю 115 трлн. рублёў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках