2 траўня 2024, Чацвер, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Краўчук: Менскія пагадненні - гэта шлях у нікуды

3
Леанід Краўчук: Менскія пагадненні - гэта шлях у нікуды

Экс-прэзідэнт Украіны прапанаваў Парашэнку і Пуціну весці перамовы аб Данбасе без пасярэднікаў.

Прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку трэба правесці перамовы з расейскім лідарам Уладзімірам Пуціным без міжнародных пасрэднікаў, мяркуе першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук.

Пра гэта ён заявіў "5 каналу".

"Менскія пагадненні сваю ролю адыгралі, трэба пазітыўна ацаніць: спынілі магчымую шырокую агрэсію і пасадзілі Пуціна за стол перамоваў. І ён манеўруе там, як хоча, але ён звязаны гэтым сталом - і гэта пазітыў", - адзначыў былы кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што яны, тым не менш, не вырашаць пытанне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Палітык мяркуе, што прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку трэба правесці перамовы з Пуціным без міжнародных пасярэднікаў.

"Цяжка адразу сесці за стол Пуціну і Парашэнку, давайце створым працоўную групу і возьмем дзесяць пытанняў для разгляду, і пачнём адзін за адным разглядаць. Калі гавораць людзі, гарматы маўчаць", - сказаў ён.

Менскія пагадненні аб урэгуляванні сітуацыі на Данбасе былі заключаны ў лютым 2015 году пасля перамоваў "Нармандскай чацвёркі" (лідараў Украіны, Расеі, Нямеччыны і Францыі). Яны прадугледжваюць спыненне агню, адвод цяжкіх відаў узбраення, маніторынг міжнародных назіральнікаў, правядзенне мясцовых выбараў у адпаведнасці з украінскім заканадаўствам, амністыю ўдзельнікам канфлікту, вызваленне і абмен палоннымі і іншае. Ніводная з гэтых умоў дагэтуль не выкананая.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках