2 траўня 2024, Чацвер, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антыдопінгавыя агенцтвы 17 краін заклікалі да рэформы WADA

1
Антыдопінгавыя агенцтвы 17 краін заклікалі да рэформы WADA

Лідары антыдопінгавых арганізацый таксама заклікалі МАК і Расею гарантаваць бяспеку інфарматараў WADA Юліі Сцяпанавай і яе мужа Віталя.

Лідары 17 нацыянальных антыдопінгавых арганізацый сустрэліся на саміце ў Капенгагене і прапанавалі рэфармаваць Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA), паведамляе РБК.

Прынамсі, кіраўнікам WADA прапануецца забараніць займаць важныя пазіцыі ў іншых спартовых арганізацыях. У сувязі з гэтым ВВС адзначае, што прэзідэнт Сусветнага антыдопінгавага агенцтва таксама з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), што прывяло да крытыкі праз патэнцыйны канфлікт інтарэсаў.

Акрамя таго, удзельнікі саміту прапанавалі, прынамсі, унесці ў кодэкс WADA папраўкі, якія меркавалі б «зразумелыя санкцыі за буйнамаштабны падрыў антыдопінгавай сістэмы»; павялічыць магчымасць агенцтва ў расследаванні і накладанні адэкватных санкцый за парушэнні кодэкса; узмацніць WADA за кошт росту інвестыцый.

«Мы ўсведамляем, што знаходзімся на ростанях у барацьбе за чысты спорт», - падкрэслілі лідары антыдопінгавых арганізацый паводле вынікаў саміту. Яны адзначылі, што прапанаваныя рэформы закліканыя абараніць чыстых атлетаў, вярнуць упэўненасць у сусветнай антыдопінгавай працы, якой была прычыненая сур'ёзная шкода, а таксама гарантаваць, што «трывожныя падзеі апошніх гадоў» не паўторацца.

Лідары антыдопінгавых арганізацый таксама заклікалі МАК і Расею гарантаваць бяспеку інфарматараў WADA Юліі Сцяпанавай і яе мужа Віталя.

Прапанова рэформы была зробленая антыдопінгавымі арганізацыямі Аўстраліі, Аўстрыі, Канады, Даніі, Фінляндыі, Францыі, Нямеччыны, Ірландыі, Японіі, Нідэрландаў, Новай Зеландыі, Нарвегіі, Швэцыі, Сінгапура, Швэйцарыі, Вялікай Брытаніі, ЗША.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках