2 траўня 2024, Чацвер, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер Віктар Малішэўскі стаў галоўным рэдактарам «Еўрарадыё»

1
Блогер Віктар Малішэўскі стаў галоўным рэдактарам «Еўрарадыё»
Віктар Малішэўскі

Віктар Малішэўскі змяніў на пасадзе Віталя Зыблюка.

Галоўным рэдактарам «Еўрапейскага радыё для Беларусі» («Еўрарадыё») стаў Віктар Малішэўскі. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце «Еўрарадыё».

Раней пасаду галоўнага рэдактара «Еўрарадыё» займаў Віталь Зыблюк.

Віктар Малішэўскі - журналіст, вядомы блогер. Ягоны блог «Антыжурналіст» названы найлепшым праектам рунэту 2016 года паводле вынікаў прэстыжнага міжнароднага конкурсу The Bobs - Best of Online Activism, які з 2003 года праводзіць медыяхолдынг «Нямецкая хваля» (Deutsche Welle).

«Еўрапейскае радыё для Беларусі» з галоўным офісам у Варшаве працуе з 2006 года на частотах FM праз спадарожнік і ў інтэрнэце на беларускай мове. Першапачаткова галоўным рэдактарам «Еўрарадыё» была журналістка Юлія Слуцкая. Пасля таго як у канцы 2010 года, адразу пасля прэзідэнцкіх «выбараў», Слуцкая з'ехала за мяжу, «Еўрарадыё» ўзначаліў Віталь Зыблюк.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках