2 траўня 2024, Чацвер, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bellingcat: Пуцін узнагародзіў за Данбас дзясяткі тысяч вайскоўцаў

8
Bellingcat: Пуцін узнагародзіў за Данбас дзясяткі тысяч вайскоўцаў

Да баявых дзеянняў на Данбасе былі прыцягнутыя дзясяткі тысяч расейскіх вайскоўцаў.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Bellingcat «Расейскія жаўнеры ва Украіне: д'ябал у медалях», піша pravda.com.ua.

Арганізацыя прааналізавала з адкрытых крыніц колькасць узнагароджаных у Расеі медалямі за папярэднія гады.

У справаздачы прааналізаваная сітуацыя наконт чатырох медалёў: медаль Суворава, медаль «За адвагу», медаль «За баявыя заслугі», медаль Жукава.

«Мы можам давесці, што ў 2014 і 2015 году колькасць атрыманых медалёў раптам і значна ўзрасла ў параўнанні з колькасцю медалёў, уручаных да 2014 г. Значная колькасць медалёў «За баявыя выслугі» (з 2014.11.07 да 2016.02.18 было ўручана 4 300 такіх узнагарод) паказвае на тое, што ў гэты перыяд расейскае войска брала актыўны ўдзел у буйных баявых дзеяннях», - гаворыцца ў справаздачы.

«Звесткі паказваюць на тое, што ў перыяд, які разглядаецца, было ўручана больш за дзесяць тысяч медалёў усіх чатырох тыпаў. Адпаведна, можна зрабіць наступную выснову: У 2014-2015 гадах тысячы расейскіх вайскоўцаў бралі ўдзел у баявых дзеяннях і былі ўзнагароджаныя медалямі за сваю дзейнасць падчас гэтых аперацый», - піша Bellingcat.

Таксама ўказваецца, што вайскоўцы РФ «напэўна, удзельнічалі» у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны і на больш спакойных этапах вайны пасля падпісання другога Менскага пагаднення ў лютым 2015 года.

Арганізацыя адзначае, што калі меркаваць, што да ўзнагароды наўрад ці былі прадстаўленыя ўсе расейскія вайскоўцы, якія бралі ўдзел ва ўкраінскім канфлікце, то можна зрабіць дзве высновы: «хутчэй за ўсё, у баявых аперацыях на ўсходзе Украіны ўдзельнічалі нашмат больш за дзесяць тысяч расейскіх вайскоўцаў; хутчэй за ўсё, у канфлікце на ўсходзе Украіны бралі ўдзел ці былі датычныя да яго дзясяткі тысяч расейскіх вайскоўцаў».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках