2 траўня 2024, Чацвер, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальная каманда Беларусі будзе змагацца за тур на Алімпіяду без Грабоўскага і Дзянісава

Нацыянальная каманда Беларусі будзе змагацца за тур на Алімпіяду без Грабоўскага і Дзянісава

Трэнерскі штаб вызначыўся з заяўкай нацыянальнай каманды Беларусі на алімпійскую кваліфікацыю.

Са знакавых фігур каманды гледачы не ўбачаць на лёдзе «Мінск-Арэны» Міхаіла Грабоўскага і Уладзіміра Дзянісава, паведамляе «Прессбол».

Брамнікі: Міхаіл Карнавухаў (ХК «Дынама-Мінск»), Іван Кульбакаў (ХК «Гомель»), Кевін Лаланд (ХК «Дынама-Мінск»).

Абаронцы: Нік Бэйл (ХК «Дынама-Мінск»), Раман Грабарэнка (без клуба), Мікалай Стасенка (ХК «Поўначсталь»), Крысціян Хенкель (ХК «Дынама-Мінск»), Яўген Лісавец (ХК «Дынама-Мінск»), Алег Явенка (ХК «Лэйк Эйры»), Кірыл Гатавец (ХК «Дынама-Мінск»), Раман Дзюкаў (ХК «Стактон»).

Нападнікі: Сяргей Дрозд (ХК «Дынама-Мінск»), Аляксандр Кітараў (ХК «Нафтахімік»), Мікіта Камароў (ХК «Дынама-Мінск»), Андрэй Стась (ХК «Нафтахімік»), Станіслаў Лапачук (без клуба), Аляксандр Кулакоў (ХК «Дынама-Мінск»), Арцём Волкаў (ХК «Дынама-Мінск»), Шарль Лінгле (ХК «Дынама-Мінск»), Сяргей Касціцын (ХК «Дынама-Мінск»), Андрэй Касціцын (ХК «Сочы»), Андрэй Сцяпанаў (ХК «Дынама-Мінск»), Аляксандр Паўловіч (ХК «Дынама-Мінск»), Артур Гаўрусеў (ХК «Дынама-Мінск»), Джэф Плат (ХК «Векшэ»), Яўген Кавыршын (ХК «Дынама -Мінск»).

Алімпійская кваліфікацыя пройдзе на «Мінск-Арэне» з 1 да 4 верасня. За адзіны тур на Зімовыя Гульні ў Пхенчане 2018 паспрачаюцца нацыянальныя каманды Беларусі, Славеніі, Даніі і Польшчы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках