3 траўня 2024, Пятніца, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшла акцыя «Міліцыя супраць фальсіфікацый»

7
У Менску прайшла акцыя «Міліцыя супраць фальсіфікацый»

Акцыя прайшло сёння каля будынка Цэнтральнага РУУС сталіцы.

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і намеснік старшыні арганізацыі Мікалай Казлоў 31 жніўня каля будынка Цэнтральнага РУУС Менска правялі акцыю, падчас якой раздавалі супрацоўнікам міліцыі і мінакам газету «Народная воля» з матэрыялам пра фальсіфікацыі на «выбарах».

Прынамсі, палітыкі хацелі прыцягнуць увагу да артыкула, у якім распавядалі пра зварот кандыдатаў у «дэпутаты» да міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча з прапановай аддаць загад сваім супрацоўнікам супрацьстаяць фальсіфікацыям на «выбарах».

«Нам прыйшоў адказ, які мы ўважаем за адпіску. Яны напісалі, што ў іх усё добра і яны не ўдзельнічаюць у фальсіфікацыях. Але ў нас ёсць сведка - Мікалай Казлоў, які вымушаны быў пакінуць праваахоўныя органы праз тое, што яго прымушалі ўдзельнічаць у фальсіфікацыях. На жаль, учынак Мікалая Казлова, які не захацеў удзельнічаць у фальсіфікацыях, гэта не правіла, а хутчэй, выключэнне», - заявіў БелаПАН Лябедзька.

Са словаў палітыка, актывісты маюць намер праводзіць такія акцыі і каля іншых управаў міліцыі не толькі ў Менску, але і іншых гарадах Беларусі. «Мы наўпрост звяртаемся да супрацоўнікаў міліцыі: фальсіфікацыі на «выбарах» - гэта не толькі крымінальная справа, але і амаральны ўчынак. Думаю, хто-небудзь з іх нас пачуе», - сказаў Лябедзька.

Цягам усёй акцыі, якая прадаўжалася больш за паўгадзіны, за Лябедзькам і Казловым назіралі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, запісваючы ўсё на відэа. За ходам акцыі таксама сачылі назіральнікі ад БДІПЧ АБСЕ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках