3 траўня 2024, Пятніца, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Турцыі зацвердзілі 63 чартэрныя рэйсы на тыдзень з РФ у Анталлю

13
Улады Турцыі зацвердзілі 63 чартэрныя рэйсы на тыдзень з РФ у Анталлю
ФОТА: MOHAMED EL-SHAHED/AFP

Галоўная ўправа грамадзянскай авіяцыі Турцыі зацвердзіла выкананне 63 чартэрных рэйсаў на тыдзень з расейскіх аэрапортаў у Анталлю.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на афіцыйную старонку ўстановы ў Twitter.

«Дазвол на выкананне 63 чартэрных рэйсаў на тыдзень з Расеі ў Анталлю адобраны Галоўнай управай грамадзянскай авіяцыі Турцыі», - гаворыцца ў паведамленні.

Забарона на чартэрныя перавозкі, уведзеная ў канцы 2015 года, была знятая ўказам прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна 30 чэрвеня. Тады ж былі скасаваныя рэкамендацыі ўстрымлівацца ад продажу тураў у Турцыю. 28 жніўня прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову аб скасаванні абмежаванняў на палёты расейскіх чартэраў у Турцыю.

Напярэдадні, 30 жніўня, Расавіяцыя паведаміла, што чартэрныя рэйсы адправяцца ў Анталлю з Масквы і Растова-на-Доне 3 верасня. Першымі атрымалі права запусціць чартэрныя рэйсы паміж Расеяй і Турцыяй авіякампаніі «Азур Эйр», «Паўночны вецер» і I Fly.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках