3 траўня 2024, Пятніца, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нобелеўскі медаль матэматыка Джона Нэша выставілі на таргі

5
Нобелеўскі медаль матэматыка Джона Нэша выставілі на таргі

Ацэначны кошт нобелеўскага медаля - $2,5-4 мільёны.

Нобелеўскі медаль, які належаў амерыканскаму матэматыку Джону Форбсу Нэшу-малодшаму, будзе прададзены на аўкцыёне Sotheby's 17 кастрычніка піша The New York Times (пераклад - lenta.ru).

Яго ацэначны кошт складае 2,5-4 мільёна даляраў.

Нобелеўскай прэміі ў эканоміцы Нэш ганараваўся ў 1994 годзе за працу «Аналіз раўнавагі ў тэорыі некааператыўных гульняў». Шырокай публіцы Нэш стаў вядомы не столькі дзякуючы сваім навуковым дасягненням, колькі як герой фільма «Гульні розуму» (A Beautiful Mind), які ганараваўся Оскарам, дзе матэматыка сыграў Расэл Кроў.

Джон Форбс Нэш-малодшы і ягоная жонка Алісія загінулі ў аўтакатастрофе ў 2015 годзе, калі вярталіся ў ЗША пасля ўручэння Нэшу вышэйшай узнагароды ў матэматыцы - Абелеўскай прэміі - за ўнёсак у тэорыю нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў.

У 2014 годзе біёлаг Джэймс Уотсан, які быў у ліку навукоўцаў, што адкрылі падвойную спіраль ДНК, прадаў свой медаль на аўкцыёне Christie's.

Sotheby's з'яўляецца адным з найстарэйшых аўкцыённых дамоў. Аддзяленні размяшчаюцца ў ЗША, Вялікай Брытаніі, Швэйцарыі, Канадзе, Нямеччыне, Аўстраліі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і Італіі. Разам з Christie's, які мае офісы і гандлёвыя пляцоўкі ва ўсім свеце, ён займае 90 адсоткаў сусветнага рынку аўкцыённых продажаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках