2 траўня 2024, Чацвер, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналітыкі панізілі прагнозныя кошты нафты

2
Аналітыкі панізілі прагнозныя кошты нафты

Перспектывы дасягнення пагаднення аб замарозцы здабычы асноўнымі экспарцёрамі застаюцца туманнымі.

Кансэнсус-прагноз коштаў нафты ў 2016 годзе 34 аналітыкаў і эканамістаў, апытаных Reuters, склаў $45,44 за барэль. У ліпені ён складаў $45,51 за барэль. Гэта першае зніжэнне прагнозу за паўгода пасля таго, як яго падвышалі пяць месяцаў запар, адзначае агенцтва, піша РБК.

З 28 рэспандэнтаў, якія ўдзельнічалі ў ліпеньскім і жнівеньскім апытаннях, восем панізілі свой прагноз на 2016 год, а 16 пакінулі яго без змен. Мінімальны прагноз дала аналітычная кампанія JBC Energy. На яе думку, сярэдні кошт барэля Brent складзе ў гэтым годзе $41,99. Банк ANZ чакае сярэдні кошт на ўзроўні $55.

З пачатку года сярэдні кошт Brent складаў $42,59 за барэль, піша Reuters. У студзені ён дасягнуў 13-гадовага мінімуму на ўзроўні $27,10 за барэль, а ў чэрвені падняўся да васьмімесячнага максімуму $52,86 за барэль, нагадвае агенцтва.

На думку аналітыкаў, малаімаверна, што нефармальная сустрэча экспарцёраў нафты, вызначаная на верасень, выльецца ў значнае пагадненне абмежавання здабычы. Кіраўнік дэпартамента аналізу сыравінных рынкаў у Landesbank Baden-Wuerttemberg Франк Шаленбэргер мяркуе, што пастанова аб замарозцы, калі такая рушыць следам, будзе фікцыяй, бо Расея і Сірыя ўжо вядуць здабычу на мяжы сваіх магутнасцяў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках