2 траўня 2024, Чацвер, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ: Большасць рэкамендацый аб «выбарах» у Беларусі не выкананая

5
АБСЕ: Большасць рэкамендацый аб «выбарах» у Беларусі не выкананая

Большасць рэкамендацый АБСЕ на мінулых «выбарах» пакуль не рэалізаваная, кампанія праходзіць непрыкметна.

БДІПЧ АБСЕ апублікавала папярэднюю справаздачу аб хадзе «парламенцкай» кампаніі ў Беларусі. У дакуменце назіральнікі ўстрымліваюцца ад сур'ёзных высноў, але канстатуюць: большасць рэкамендацый АБСЕ з мінулых «выбараў» пакуль не рэалізаваная, кампанія праходзіць непрыкметна, а ў медыйнай прасторы дамінуюць дзяржаўныя СМІ, піша tut.by.

Справаздача ў значнай частцы складаецца з канстатацыі фактаў: колькі кандыдатаў вылучылі, колькі было зарэгістравана, колькі зняліся самі, якая структура выбаркамаў, колькі ў Беларусі выбаршчыкаў і акруг.

Назіральнікі падкрэсліваюць, што апошні раз выбарчае заканадаўства істотна змянялася ў 2013 годзе. Мяшаная працоўная група пры ЦВК, якую заснавалі пасля «прэзідэнцкіх выбараў» 2015 года, зрабіла сем рэкамендацый, на падставе якіх Цэнтрвыбаркам прыняў шэсць пастаноў.

- Значная колькасць папярэдніх рэкамендацый АБСЕ пакуль не выкананая.

Назіральнікі тлумачаць, што гаворка ідзе найперш пра ролю выканаўчай улады ў фармаванні і дзейнасці выбаркамаў, рэгуляванне і празрыстасць збору подпісаў і іх праверку, падставы для адмовы ў рэгістрацыі, парадак разгляду спрэчак. Акрамя таго, адзначаецца ў справаздачы, застаецца патрэба атрымліваць дазвол на масавыя акцыі, калі іх праводзяць не кандыдаты ці іхнія давераныя асобы.

Апісваючы хаду рэгістрацыі кандыдатаў, БДІПЧ піша, што толькі нязначная колькасць апазіцыянераў была ўключаная ва ўчастковыя выбаркамы. Самі камісіі ў той жа час былі сфармаваныя згодна з раскладам.

У справаздачы чарговы раз адзначаецца адсутнасць у Беларусі адзінага рэестра выбаршчыкаў.

- Працэс агітацыі строга рэгулюецца. Пад дату напісання справаздачы кампанія застаецца збольшага непрыкметнай, а тыя агітацыйныя акцыі, на якіх былі назіральнікі АБСЕ, наведала вельмі мала людзей. Некаторыя кандыдаты казалі, што ім не стае фінансавых сродкаў пасля таго, як у 2013 годзе скасавалі дзяржаўнае фінансаванне агітацыі.

У справаздачы зазначаецца, што ў Крымінальным кодэксе захоўваецца пакаранне за паклёп і абразу, а абмежаванні датычацца не толькі друкаваных, але і інтэрнэт-СМІ.

- Дзяржаўныя СМІ дамінуюць як на тэлевізійным, так і на друкаваным медыйным ландшафце. Яны абавязаныя даваць роўныя магчымасці ўсім кандыдатам з моманту рэгістрацыі.

Паводле звестак АБСЕ, у выбаркамы розных узроўняў, суды і выканкамы на момант падрыхтоўкі справаздачы было накіравана 408 скаргаў. У большасці з іх было адмоўлена.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках