3 траўня 2024, Пятніца, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карымаў болей жывы, чым мёртвы

30
Карымаў болей жывы, чым мёртвы
ІСЛАМ КАРЫМАЎ
ФОТА: КОММЕРСАНТ

Лекары НДІ Бурдэнкі вылецелі ва Узбекістан лячыць Карымава.

Лекары НДІ нэйрахірургіі імя Бурдэнкі знаходзяцца ва Узбекістане, дзе займаюцца лячэннем прэзідэнта Іслама Карымава, высветліў РБК. Раней віцэ-прэм'ерка Вольга Галадзец заявіла пра адсутнасць запыту Ташкента на лячэнне прэзідэнта.

Расейскія лекары займаюцца лячэннем прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава, распавяла крыніца ў медыцынскіх колах і пацвердзіў навуковы кіраўнік Навукова-даследчага інстытута нэйрахірургіі імя акадэміка Бурдэнкі Аляксандр Канавалаў. «Яны там даўно, ужо з першага моманту, знаходзяцца - нашы лекары», - заявіў Канавалаў. Паводле ягоных слоў, апякуецца гэтай праблемай дырэктар інстытута, загадчык нэйратраўматалагічнага аддзялення Аляксандр Патапаў. На момант публікацыі матэрыялу ён быў недаступны для каментароў.

Раней віцэ-прэм'ерка Расеі Вольга Галадзец заявіла, што Узбекістан не звяртаўся да Расеі з афіцыйным запытам на лячэнне Карымава. «Мы заўсёды даем дапамогу, калі да нас звяртаюцца, з нагоды складаных тэхналагічных аперацый, якіх няма на якой-небудзь тэрыторыі сумежнай дзяржавы. Але такога афіцыйнага звароту мы не мелі», - адказала Галадзец на пытанне журналістаў.

Пра хваробу Карымава стала вядома 28 жніўня з паведамлення інфармагенцтва «Фергана». На наступны дзень інфармацыю аб тым, што прэзідэнт Узбекістана перанёс інсульт, быў шпіталізаваны і знаходзіцца ў цяжкім стане, пацвердзіла ягоная малодшая дачка Лола Карымава-Тыляева.

Увечары, 29 жніўня, «Фергана» паведаміла пра смерць Карымава, аднак афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі не паступала. Крыніцы «Інтэрфакса» і «РІА Новости» ў апараце ўраду Узбекістана заявілі, што Карымаў жывы і знаходзіцца ў шпіталі ў стабільна цяжкім стане.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках