18 траўня 2024, Субота, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забег у абменнікі: грошы ў беларусаў скончыліся перад адпачынкам

34
Забег у абменнікі: грошы ў беларусаў скончыліся перад адпачынкам
Архіўныя фота REUTERS

Статыстыка аб дэпазітах за ліпень таксама паднесла сюрпрыз.

Напярэдадні Нацбанк апублікаваў цікавую статыстыку за ліпень - як выявілася, у гэтым месяцы насельніцтва прадало гатовай і безгатоўкавай валюты на 624 мільёнаў даляраў, а купіла - 389 мільёнаў. Гэта значыць, чысты продаж валюты склаў 235 мільярдаў! І гэта нягледзячы на сезон адпачынкаў, у якім беларусы традыцыйна купляюць больш валюты дзеля будучага адпачынку.

- Наогул для Беларусі гэта рэкордныя лічбы... - пракаментаваў сітуацыю «Салідарнасці» старэйшы аналітык кампаніі «Альпары» Вадзім Іёсуб. - Нягледзячы на тое, што тэндэнцыя, калі продаж валюты насельніцтвам перавышае куплю, існуе з лютага - аднак такіх вялікіх лічбаў, мабыць, яшчэ ніколі не было. Гэта звязана з тым, што зніжаюцца рэальныя даходы насельніцтва.

На думку Вадзіма Іёсуба, паднесці непрыемны для ўладаў сюрпрыз можа і статыстыка аб дэпазітах за ліпень.

- Хутчэй за ўсё, яна таксама пакажа рэкорднае скарачэнне зберажэнняў у валюце, - растлумачыў экспэрт. - Тыя дэпазіты, тэрміны якіх падышлі да канца, людзі проста здымалі і перакладалі ў рублі, каб падтрымаць свае выдаткі і звыклы ўзровень жыцця.

Вадзім Іёсуб мяркуе, што такі ўсплёск ніяк не звязаны з залішнім аптымізмам насельніцтва, а хутчэй наадварот:

- Па-першае, нічога не кажа пра тое, што крызіс хутка скончыцца. А па-другое, у нас чаканні людзей, насамрэч, яшчэ больш песімістычныя, чым рэальная сітуацыя ў эканоміцы. Так што, ніякага масавага аптымізму не назіраецца ў народзе - і такая тэндэнцыя звязаная менавіта з тым, што выдаткі людзей не зніжаюцца так хутка, як зніжаюцца іх даходы. У выніку, каб хоць неяк падтрымліваць узровень спажывання, які быў раней, у ход ідуць зберажэнні.

Са словаў фінансавага аналітыка, пакуль народная «скарбонка» не моцна прадзіравілася - сума дэпазітаў па-ранейшаму складае блізу 7,5 мільярдаў даляраў. Гэта значыць, калі беларусы будуць і далей здаваць дзесьці мільярд валюты за паўгоддзе, то гэтых грошай хопіць «на досыць працяглы прамежак часу - на адзін ці два гады, калі не больш».

- Іншая справа, што гэтая сума размеркаваная нераўнамерна, таму ў некаторых грамадзян запасы могуць скончыцца значна раней, - папярэдзіў Вадзім Іёсуб.

Нагадаем, што з пачатку года аб'ём чыстага продажу валюты складае больш за 886 мільёнаў даляраў у эквіваленце.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках