8 траўня 2024, Серада, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Памерці па-чалавечы не можа ніводны дыктатар»

8
«Памерці па-чалавечы не можа ніводны дыктатар»
Іслам Карымаў
ФОТА: ТАСС/GETTY IMAGES

У кіраўніка Узбекістана штучна падтрымліваюць жыццезабеспячэнне, каб завяршыць барацьбу за ўладу.

«Клан Карымава адлучылі ад улады ва Узбекістане». З такой сенсацыйнай інфармацыяй выйшлі расейскія «Известия». Газета піша, што дачок прэзідэнта западозрылі ў спробах умяшацца ў барацьбу за ўладу.

Найбольш верагодным прэтэндэнтам на пасаду кіраўніка дзяржавы з'яўляецца цяперашні прэм'ер-міністр Шаўкат Мірзіяеў. Пры гэтым клан Карымава, хутчэй за ўсё, будзе адхілены ад удзелу ў палітычным жыцці. Пра гэта «Весткам» паведаміла крыніца, блізкая да ўзбекскіх уладных колаў.

- Іслам Карымаў падлучаны да апарата штучнага жыццезабеспячэння, але, хутчэй за ўсё, гэта пытанне некалькіх дзён. У выпадку смерці прэзідэнта яго сямейнікаў да ўлады ў краіне не дапусцяць. Адна дачка Карымава - Гульнара - знаходзіцца пад хатнім арыштам у Лондане, другой - Лоле - не дазволяць атрымаць ніякай улады сілавікі. Найбольш верагодным прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта Узбекістана зараз з'яўляецца прэм'ер Шаўкат Мірзіяеў, бо яго падтрымліваюць як унутры краіны, так і за яе межамі, - адзначыла крыніца.

Таксама, са слоў суразмоўцы «Известия», ва ўладных колах краіны сёння існуе меркаванне, што інфармацыя, якая прайшла ў СМІ, пра смерць Іслама Карымава 29 жніўня была распаўсюджана яго дачкой Лолай. Нагадаем, аднак, што менавіта Лола сёння намякнула праз сацыяльныя сеткі, што бацька жывы. Не выключана, праўда, што яе запіс быў адказам на пагалоскі пра яе як аўтара ўцечкі.

Між тым 1 верасня ва Узбекістане Дзень незалежнасці. Урачыстасці скасавалі, але не тое каб зусім. Святочны салют скасавалі, але з той падставы, што ён будзе замінаць футбольнаму матчу паміж камандамі Узбекістана і Сірыі. Усе з нецярпеннем чакаюць, хто з чыноўнікаў і ў якім парадку з'явіцца заўтра ў парку Алішэра Наваі, дзе адбудуцца не такія пышныя, як планавалася, але ўсё-ткі святочныя мерапрыемствы. Згодна з традыцыяй, хто на іх будзе «саліраваць», той і прыме трон.

Тым часам ва Узбекістане арыштоўваюць тых, хто распаўсюджвае пагалоскі пра смерць Карымава. На нарадзе кіраўнікоў гарадскіх службаў, якая адбылася сёння, мэр Ташкента Рахманбек Усманаў нават заявіў, што стан Іслама Карымава пасля перанесенага інсульту стабілізаваўся. Нібыта, прэзідэнт «нават на кароткі час ўстаў з ложка».

А ўвечары 31 жніўня па каналах дзяржаўных СМІ была распаўсюджаная інфармацыя, што Іслам Карымаў павіншаваў свой народ з Днём незалежнасці і «заклікаў кіруючых і службовых асоб цалкам адмовіцца ад старых поглядаў і падыходаў, метадаў работы, мысліць па-новаму, падняць арганізацыю працы і сістэму кіравання на сучасны ўзровень у сувязі з умовамі, якія цяпер імкліва змяняюцца...»

Як напісаў у сваім ФБ беларускі філосаф Уладзімір Мацкевіч, «ажаніцца па любові не можа ніводны кароль?! Э што! Памерці па-чалавечы не можа ніводны дыктатар».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках