9 траўня 2024, Чацвер, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь у ліпені нагандлявала на мінус $100 мільёнаў

3
Беларусь у ліпені нагандлявала на мінус $100 мільёнаў

З пачатку года адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі склала амаль 2 мільярды даляраў.

За студзень-ліпень 2015 года сальда таксама было адмоўным - 1 млрд 456,5 млн даляраў.

Паводле ўдакладненых звестак, адмоўнае сальда ў студзені-чэрвені 2016 года склала 1 млрд 834 млн даляраў. Такім чынам, за ліпень яно павялічылася на 99,8 млн даляраў, паведамляе БелаПАН.

Замежнагандлёвы абарот краіны за сем месяцаў гэтага года склаў 28 млрд 165,6 млн даляраў, да ўзроўню студзеня-ліпеня 2015 года ён знізіўся на 16,4% у гэтых цэнах. Экспарт тавараў склаў 13 млрд 115,9 млн даляраў, скараціўшыся на 18,6%, імпарт - 15 млрд 49,7 млн даляраў (на 14,4% менш).

Замежнагандлёвы абарот з краінамі ЕАЭС за студзень-ліпень 2016 года склаў 14 млрд 581,9 млн даляраў, што на 11,4% менш, чым за студзень-ліпень 2015 года. Экспарт тавараў - 5 млрд 978 млн даляраў (на 6,4% менш), імпарт - 8 млрд 603,9 млн даляраў (на 14,6% менш). У гандлі з краінамі ЕАЭС сальда было адмоўным і склала 2 млрд 625,9 млн даляраў (у студзені-ліпені 2015 г. - мінус 3 млрд 690 млн).

Таваразварот з Расеяй, паводле звестак Белстата, за сем месяцаў 2016 года склаў 14 млрд 336,8 млн даляраў, зніжэнне да ўзроўню студзеня-ліпеня 2015 г. - 10,7%. Экспарт тавараў склаў 5 млрд 759,9 млн даляраў, скараціўшыся на 4,4%, імпарт - 8 млрд 576,9 млн даляраў (на 14,5%). Адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй склала 2 млрд 817 млн даляраў (у студзені-ліпені 2015 г. - мінус 4 млрд 11,7 млн).

Замежнагандлёвы абарот з краінамі Еўразвязу за студзень-ліпень 2016 года склаў 6 млрд 705 млн даляраў, знізіўшыся да ўзроўню студзеня-ліпеня 2015 года на 23,5%. Экспарт тавараў склаўся сумаю 3 млрд 681,5 млн даляраў, скараціўшыся на 31,9%, імпарт - 3 млрд 23,5 млн даляраў (на 9,9% менш). Сальда ў гандлі з краінамі ЕЗ было станоўчым і склала 658 млн даляраў (у студзені-ліпені 2015 г. – станоўчая сума 2 млрд 54,2 млн).

Урад у снежня 2015 года прагназаваў, што ў 2016 годзе сальда замежнага гандлю будзе адмоўным - мінус 0,2-0,6% УБП. Адмоўны паказчык абумоўлены тым, што на 2016 год прыпадае вялікі аб'ём паставак абсталявання для будаўніцтва АЭС.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках