8 траўня 2024, Серада, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Улада развязвае свае пытанні за кошт страўнікаў беларусаў»

3
«Улада развязвае свае пытанні за кошт страўнікаў беларусаў»
Фота: bymedia

Ніякага «цуду» падчас крызісу мы не ўбачым, а ўбачым працяг цынічнага рабавання грамадзян.

Пра гэта заявіў «Радыё Рацыя» эканаміст, кіраўнік Асацыяцыя малога прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін, каментуючы афіцыйныя заявы аб «стабільнасці курсу беларускага рубля і зніжэнні інфляцыі».

«Ніякага «цуду» падчас крызісу мы не бачым, а бачым эканамічны парадокс, які досыць проста зразумець», - сказаў экспэрт.

- Справа ў тым, што ні ў каго няма грошай, каб купляць замежную валюту: ні ў суб'ектаў гаспадарання, ні ў звычайных грамадзян. Скарачаецца імпарт, скарачаецца гандаль, дзелавы абарот. Тое, што зараз адбываецца - гэта «стабілізацыя» ў стане галечы.

«Дзяржава, Нацбанк, адміністрацыя Лукашэнкі, урад - паводзіць сябе цынічна ў дачыненні да сваіх грамадзянаў», - адзначае Сяргей Балыкін.

«Яны вырашаюць свае пытанні, дасягаюць сваіх эканамічных «паказчыкаў» за кошт пустых страўнікаў звычайных беларусаў. Бо грошай становіцца ўсё менш. Мабыць, толькі тыя, што набліжаны да дзяржавы, да фінансавых патокаў, маюць грошы», - заявіў эканаміст.

«Паглядзіце: кошты - растуць, заробкі - не. У рэгіёнах кажуць аб запазычанасці па заробках, ёсць звесткі пра тое, як частку заробку выдаюць нібы праз атаварку ў мясцовых дзяржаўных крамах. Выдатнае развязанне: проста выключыць свабодныя грошы з абароту», - іранізуе Сяргей Балыкін.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках