8 траўня 2024, Серада, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі назвалі тэрміны запуску ў серыю знішчальніка Т-50

26
У Расеі назвалі тэрміны запуску ў серыю знішчальніка Т-50
Фота: ТАСС

Мінабароны РФ ужо заключыла кантракт на выпрабавальную партыю знішчальніка.

Серыйную вытворчасць знішчальніка пятага пакалення Т-50 пачнецца ў Расеі налета, распавёў агенцтву RNS губернатар Хабараўскага краю Вячаслаў Шпорт перад пачаткам II Усходняга эканамічнага форуму ва Уладзівастоку, паведамляе РБК.

Ён удакладніў, што запуск вытворчасці плануецца ажыццявіць у канцы 2017 года. Са слоў Шпорта, Міністэрства абароны заключыла кантракт на выпрабавальную партыю знішчальніка. Ён дадаў, што затым завод павінен атрымаць серыйны сертыфікат і падпісаць кантракт.

Распрацоўкай перспектыўнага авіяцыйнага комплексу франтавой авіяцыі Т-50 займаецца канструктарскае бюро «Сухой». Знішчальнік распрацоўваецца для замены ў расейскіх ВКС знішчальнікаў Су-27.

Яшчэ ў верасні мінулага года галоўнакамандуючы Паветрана-касмічнымі сіламі Віктар Бондараў у гутарцы з «Інтэрфаксам» распавёў, што ў 2016 годзе павінны завяршыцца выпрабаванні Т-50, а паступіць на ўзбраенне войска знішчальнік павінен у 2017 годзе.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках