8 траўня 2024, Серада, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Любыя рэформы ў адукацыі, якія робяцца за тры месяцы, будуць негатыўнымі»

9
«Любыя рэформы ў адукацыі, якія робяцца за тры месяцы, будуць негатыўнымі»

Вядомы менскі рэпетытар Яўген Лівянт распавёў аб галоўнай праблеме беларускай сістэмы адукацыі.

Ва Украіне спросцяць школьную праграму. Рэформа закране практычна ўсе прадметы, паведамляе «Настоящее время». Украінскім другакласнікам больш не давядзецца зазубрываць табліцу множання і завучваць правілы роднай мовы - тэорыю прыкметна скароцяць.

«Салідарнасць» папрасіла вядомага менскага рэпетытара фізікі і матэматыкі Яўгена Лівянта падзяліцца сваім меркаваннем аб рэформе ва Украіне і магчымасці паўтарэння такой практыкі ў беларускіх рэаліях. У сваім каментары наш суразмоўца акцэнтаваў увагу на тым, як трэба і як нельга праводзіць рэформы ў сферы школьнай адукацыі.

- Я чытаў пра ўкраінскую рэформу, але я не чытаў яе абмеркаванне. З аднаго боку, сістэму адукацыі трэба мяняць, гэта досыць складаная праблема. З іншага, калі трэба нешта сур'ёзна мяняць, то трэба не менш за год выдаткаваць на падрыхтоўку. Правесці публічнае абмеркавання, выслухаўшы ўсе аргументы «за» і «супраць», прыцягнуць да дыскусіі экспэртаў. І, безумоўна, правесці тэставанне.

Калі мы гаворым пра Украіну, то трэба ўзяць адзін эксперыментальны клас у гімназіі ў цэнтры Кіева, групу ў спальным раёне, у Днепрапятроўску і ў якой-небудзь станіцы. Паглядзець, што атрымліваецца. Потым яшчэ раз усё гэта абмеркаваць. Але я рэгулярна адсочваю інфармацыю з Украіны і нічога такога не чуў, - распавёў Яўген Лівянт.

На яго думку, любая рэформа, нават самая перспектыўная, будзе асуджаная на правал, калі будзе рыхтавацца ў спешцы і без удзелу профільных спецыялістаў.

- Важна памятаць, што любыя рэформы ў адукацыі, якія робяцца за тры месяцы, будуць негатыўныя. Вось і тыя рэформы, што ў нас цяпер, яны ўсё апрыёры будуць негатыўныя. Таму што не было ні шырокага грамадскага абмеркавання, ні прыцягнення экспэртаў, ні рэальнага апанавання. Нічога гэтага не было. Праз гэта мы ў нашай сістэме адукацыі маем тое, што маем.

Спецыяліст перакананы, што любая рэформа патрабуе перанавучання настаўнікаў:

- Патрэбны мэтавыя курсы павышэння кваліфікацыі ў сувязі са зменай школьнай праграмы. Бо рэформа - гэта новая методыка працы, іншыя падручнікі, падыход.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках