8 траўня 2024, Серада, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маладыя канадкі выкладвалі ў Instagram фота падчас перавозкі 35 кг какаіну

24
Маладыя канадкі выкладвалі ў Instagram фота падчас перавозкі 35 кг какаіну

Паліцыя затрымала іх адразу па прыбыцці ў порт Сіднэя.

Двум маладым канадкам пагражае пажыццёвае зняволенне за кантрабанду 35 кілаграмаў какаіну, якія яны спрабавалі завезці ў Аўстралію на круізным лайнеры.

Падчас транспарціроўкі грузу дзяўчыны актыўна размяшчалі свае фота ў сетцы «Інстаграм» для тысяч падпісчыкаў, паведамляе расейская служба ВВС.

28-гадовая Ізабэль Лагасе і 22-гадовая Меліна Рабержэ, абедзве з Квебека, былі арыштаваныя пасля таго, як лайнер «Сі прынсес» прышвартаваўся ў Сіднэі. Партыя какаіну, кошт якой ацэньваецца ў 17,5 мільёнаў фунтаў (амаль 23 млн даляраў), была схаваная ў адной з валізак у каюце пасажырак.

Двума месяцамі раней сяброўкі ўзышлі на борт «Сі прынсес» у брытанскім порце Саўтгэмптан. Падрабязнасцямі свайго раскошнага падарожжа кантрабандысткі актыўна дзяліліся ў сацыяльных сетках, што не засталося па-за ўвагай праваахоўных органаў Аўстраліі.

Магчымы саўдзельнік?

На тым жа круізным лайнеры падарожнічаў і 63-гадовы канадзец Андрэ Таміна, у каюце якога сабакі выявілі прыхаванымі яшчэ 60 кг какаіну.

Аўстралійскія праваахоўныя органы не паведамілі, ці быў Таміна, якому таксама пагражае пажыццёвае зняволенне, саўдзельнікам Лагасе і Рабержэ, ці ж дзейнічаў у адзіночку.

Няясна таксама, ці мелі арыштаваныя наркотыкі пры сабе ў момант пасадкі ў Саўтгемптан, ці ж яны атрымалі іх пазней пры заходзе ў адзін з паўднёваамерыканскіх партоў на шляху ў Аўстралію.

Са слоў прадстаўніка памежнай службы Ціма Фітцджэральда, гэта самая буйная партыя наркотыкаў, якую калі-небудзь канфіскоўвалі ў Аўстраліі на борце судна або самалёта.

Улады Аўстраліі падзякавалі прадстаўнікам амерыканскага міністэрства ўнутранай бяспекі і памежнага агенцтва Канады за дапамогу ў ідэнтыфікацыі падазраваных сярод 1800 пасажыраў лайнера.

Паведамляецца, што ўсе трое стануць перад судом у канцы кастрычніка.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках