8 траўня 2024, Серада, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты «Маладога Фронту» раздалі студэнтам нацыянальныя стужкі

Маладафронтаўцы адзначылі пачатак новага навучальнага года раздачай студэнтам бел-чырвона-белых стужак і стужак з нацыянальным арнаментам.

Увечары 31 жніўня актывісты «Маладога Фронту» раздалі студэнтам блізу трохсот стужак, піша mfront.net.

«Мы вырашылі раздаваць студэнтам нацыянальную сімволіку менавіта перад пачаткам новага навучальнага года, каб 1 верасня ў універсітэцкія аўдыторыі прыйшлі сотні студэнтаў з нацыянальнай сімволікай на адзенні. Студэнты вельмі пазітыўна рэагавалі на нацыянальную сімволіку, мы даслоўна за 20 хвілін раздалі некалькі сотняў стужак. Плануем цягам верасень працягваць раздачу нацыянальных стужак студэнтам», - распавёў адзін з удзельнікаў акцыі Сяргей Пальчэўскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках