8 траўня 2024, Серада, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйтынг «Адзінай Расеі» рэзка панізіўся

3
Рэйтынг «Адзінай Расеі» рэзка панізіўся
Фота: Коммерсант

Пры гэтым узрасла доля грамадзян РФ, якія маюць намер наогул ігнараваць «выбары».

Толькі 31% рэспандэнтаў, якія ўзялі ўдзел у апошнім апытанні «Левада-цэнтра», заявілі пра гатоўнасць прагаласаваць на найбліжэйшых выбарах за «Адзіную Расею», паведамляе расейская служба ВВС.

Апытанне было праведзена з 26 да 29 жніўня гэтага года. У рэспандэнтаў пыталіся, за каго б яны прагаласавалі, калі б выбары прайшлі ў найбліжэйшую нядзелю.

У больш ранніх апытаннях папулярнасць «Адзінай Расеі» была нашмат вышэйшай: у ліпеньскім апытанні за партыю ўлады гатовыя былі прагаласаваць 39% рэспандэнтаў, у траўні і чэрвені - па 35%, а ў красавіку - 42%.

Тым не менш «Адзіная Расея» застаецца самай папулярнай партыяй на выбарах, якая, мяркуючы з апытання, атрымае больш за ўсё галасоў.

Другім у папулярнасці адказам стаў «не стаў (ла) бы галасаваць». Так у жніўні адказалі 15% супраць 11% у ліпені і 12% у траўні. Яшчэ 10% апытаных сумняваюцца, ці будуць яны галасаваць на найбліжэйшых выбарах, а 1% збіраецца сапсаваць бюлетэнь. Такім чынам, доля расейцаў, якія могуць адмовіцца ад удзелу ў выбарах, даходзіць да 26%.

Яшчэ 12% рэспандэнтаў заявілі, што не ведаюць, за якую партыю будуць галасаваць.

З партый пасля «Адзінай Расеі» самай папулярнай стала КПРФ, за якую гатовыя аддаць галасы 10% расейцаў. На трэцім месцы па папулярнасці апынулася ЛДПР з 9% галасоў рэспандэнтаў. Яшчэ 5% гатовыя прагаласаваць за «Справядлівую Расею».

Па 1% рэспандэнтаў гатовыя прагаласаваць за «Яблык», «Парнас», «Радзіму», «Расейскую партыю пенсіянераў за справядлівасць» і іншыя партыі.

Выбары ў Расеі адбудуцца 18 верасня гэтага года. У адзіны дзень галасавання будуць абраныя кіраўнікі некалькіх рэгіёнаў, дэпутаты Дзярждумы і многіх муніцыпальных і рэгіянальных органаў улады.

У апошні год у Расеі прайшло некалькі буйных рэгіянальных акцый пратэсту на фоне эканамічнага крызісу, падзення ўзроўню жыцця і розных заканадаўчых зменаў. Восенню гэтага года прайшлі некалькі акцый дальнабойнікаў, якія пратэстуюць супраць увядзення сістэмы «Платон».

Улетку гэтага года кубанскія фермеры арганізавалі прабег трактароў на Маскву, яны пратэставалі супраць пастаноў судоў, якія ў зямельных спрэчках сталі на бок вялікіх аграхолдынгаў. Абодва пратэсты былі спынены супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках