9 траўня 2024, Чацвер, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфінсаў РФ дапусціла зніжэнне кошту нафты да $30 за барэль

2
Мінфінсаў РФ дапусціла зніжэнне кошту нафты да $30 за барэль

Такі сцэнар існуе, бо асноўная рызыка звязаная з эканомікай Кітая.

Міністэрства фінансаў Расеі не выключае, што кошт нафты можа апусціцца да $30 за барэль і трымацца на гэтым паказчыку цягам «доўгага часу».

Пра гэта распавёў у інтэрв'ю Сусветнаму эканамічнаму форуму намеснік міністра фінансаў Расеі Максім Арэшкін, паведамляе ТАСС.

«Ёсць стрэсавы сцэнар, пры якім нафта будзе дзесьці 30 [даляраў за барэль] працяглы час», - сказаў ён.

Ён удакладніў, што такі сцэнар існуе, бо асноўная рызыка звязаная з эканомікай Кітая. Арэшкін пры гэтым падкрэсліў, што ў базавым сцэнары кошт нафты дасягае 40-50 даляраў за барэль.

Днём раней галіновыя аналітыкі, апытаныя Reuters, панізілі прагнозы коштаў нафты. На думку 34 аналітыкаў і эканамістаў, у 2016 годзе кошт нафты будзе $45,44 за барэль. У ліпені ён складаў $45,51 за барэль. Reuters адзначаў, што з пачатку года сярэдні кошт Brent склаў $42,59 за барэль.

Чатыры федэральныя чыноўнікі ў гутарцы з «Ведомостями» распавялі, што Міністэрства эканамічнага развіцця падрыхтавала на перыяд 2017-2019 гадоў дадатковы варыянт прагнозу асноўных бюджэтных паказчыкаў, у якім закладзены кошт нафты $50-55 за барэль. Пры гэтым базавы сцэнар прадугледжвае кошт нафты $40 за барэль.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках