8 траўня 2024, Серада, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік турфірмы «СТС Ваяж» знік з грашыма кліентаў

1
Кіраўнік турфірмы «СТС Ваяж» знік з грашыма кліентаў

Кіраўнік фірмы Андрэй Цюпа з пятніцы не выходзіць на сувязь праз пазыкі прыкладна на 25-30 тысяч даляраў.

Пацярпелымі сталі некалькі дзясяткаў кліентаў, а таксама мінімум адзін партнёр, якому Андрэй Цюпа ў суме завінаваціўся паводле папярэдніх падлікаў, ад 25 да 30 тысяч даляраў. Паводле чутак, ён мог з'ехаць ва Украіну, адкуль родам, піша «Турызм і адпачынак».

Тэлефоны фірмы цяпер маўчаць, хаця, паводле звестак выдання, аб спыненні дзейнасці фірмы гаворка не ідзе. У Менску ў Цюпы засталася жонка Ірына - афіцыйны дырэктар фірмы «СТС Ваяж».

Як распавялі ў Маскоўскім РУУС Менска, практычна кожны дзень у міліцыю прыходзяць пацярпелыя кліенты і падаюць заявы аб крадзяжы іх сродкаў. Нагадаем, што перш кампанія «СТВ Ваяж» называлася «Стронг Тур». А ў 2010 годзе Цюпа ўзначальваў фірму «Санта-Круз».

Прадстаўнікі турфірм, калегі Андрэя Цюпы кажуць, што нішто не прадвяшчала такога развіцця падзей. Цюпа быў вядомы як досыць надзейны партнёр. Фірма спецыялізавалася на грузінскім кірунку, працавала з Грузіяй як тураператар, у астатніх кірунках мела дамовы з турагентамі. Летась спрабавала арганізаваць у Грузію рэкламны тур, але спроба выявілася няўдалай.

«Для кліентаў «СТС Ваяж» знікненне Андрэя з грашыма стала проста шокам, - каментуе сітуацыю адзін з калегаў Андрэя Цюпы. - Многія ездзілі праз фірму па 3-4 гады, былі ў сяброўскіх стасунках з Андрэем. Сёй-той не падпісваў дамовы, проста аддаваў грошы, давяраючы даўняму знаёмаму. Цяпер пры падачы заявы ў міліцыю, ім не будзе выставіць у якасці дакументальнага пацверджання».

Паводле прыблізных падлікаў, пацярпелымі могуць стаць некалькі дзясяткаў кліентаў, якія альбо заплацілі грошы гора-камерсанту і, натуральна, ужо нікуды не паляцяць, альбо ўжо паляцелі без аплаты.

Некалькі кліентаў «СТС Ваяж» такім чынам апынуліся ў Чарнагорыі. Аператар, паверыўшы Андрэю Цюпе, які да апошняга дня запэўніваў, што грошы за туры ўсё ж будуць пералічаныя, адправіў кліентаў «СТС Ваяж» на адпачынак без папярэдняй аплаты.

Высяляць гэтых кліентаў, зразумела, ніхто не збіраецца. Каб пазбегнуць скандалу, аператар возьме на сябе аплату тура. З яго боку таксама будзе пададзены пазоў.

У канцы мінулага тыдня некалькі кліентаў «СТС Ваяж», якія аплацілі туры яшчэ ў лютым, прыходзілі наўпрост да самалёта без дакументаў на руках, а толькі з распіскай ад Цюпы. У кожным канкрэтным выпадку фірма, якая выступае аператарам, старалася развязаць праблему так, каб кліент усё ж паляцеў на адпачынак.

Агулам, скандал у сферы турызму зноў падняў праблему надзвычай даверных стасункаў, якія існуюць у беларускім турызме. Кліенты давяраюць грошы не фірмам, якія не валодаюць самавітай рэпутацыяй, не патрабуючы неабходных дакументаў. Партнёры працуюць «на даверы», часам без папярэдніх аплат.

Ну, і вядома, бурна абмяркоўваюць у сферы тую, у сутнасці, невялікую суму, дзеля якой чалавек, раней не заўважаны ні ў якіх ашуканскіх дзеяннях, сапсаваў сваю рэпутацыю. Як сумна жартуюць прадстаўнікі турбізнэсу, раней сыходзілі з паўмільёнам даляраў, цяпер з 30-ю тысячамі! Крызіс!

Ва ўсякім выпадку, гэты скандал нагадвае пра неабходнасць быць асцярожным пры выбары турфірмы, не весціся на прапанову вялікіх неабгрунтаваных зніжак і ўважліва ставіцца да такога моманту, як падпісанне дамовы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках