8 траўня 2024, Серада, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Марачкін: Нельга ўвесь час ходзіць з дуляй у кішэні

4
Алесь Марачкін: Нельга ўвесь час ходзіць з дуляй у кішэні
Алесь Марачкін
ФОТА: «Радыё Свабода»

Трэба абуджацца і выходзіць на вуліцы.

Пра гэта ў каментары charter97.org распавёў кіраўнік творчай суполкі «Пагоня», сябра аргкамітэта для стварэння партыі «Беларускi рух» Алесь Марачкін.

- Некаторыя кандыдаты ў дэпутаты наважылі ўдзельнічаць у так званых «парламенцкіх выбарах». Ці ёсць сэнс удзельнічаць у гэтым выбарчым фарсе?

- Мяркую, што нават калі адзін ці два кандыдаты трапяць у «палатку», то нічога не зменіцца. Пакуль адзін начальнік нязменна знаходзіцца ва ўладзе і як сабака меціць сваю тэрыторыю, то нічога не адбудзецца. Ён сваю тэрыторыю пазначыў, таму калі і падпусціць каго-небудзь да кармушкі, то ніякіх зменаў не адбудзецца.

У нас адно выйсце - масавы мірны пратэст. Кім бы ён ні быў - дыктатарам ці яшчэ кімсьці - усё можна памяняць.

Я падтрымліваю тых, хто здымаецца з «выбараў». Колькі ўжо можна наступаць на адны і тыя ж граблі... Лукашэнка ж дамагаецца легітымізацыі ўлады. Гэта ўсё на паверхні плавае: яму патрэбная легітымізацыя і прызнанне.

- Мікалай Статкевіч заклікаў беларусаў выйсці 12 верасня на акцыю за новыя свабодныя выбары. Вы падтрымлівае ягоную ініцыятыву?

- Вядома. Людзі маюць права сказаць сваё слова, гэта не забаронена. Як казаў Кастусь Каліноўскі, «не народ для ўлады, а ўлада для народа». Мікалай Статкевіч, як і ўсе беларусы, маюць поўнае права патрабаваць новыя сумленныя выбары.

Калі будуць вядомыя «вынікі», трэба выйсці і сказаць сваё слова. Мы ўвесь час ходзім з дуляй у кішэні. Нельга ўвесь час ходзіць з дуляй у кішэні, трэба абуджацца і выходзіць на вуліцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках